Судзімонт Доргевіч
Судзімонт Доргевіч (1390-я[1] — пасля 1440[1]) — літоўскі баярын, вялікі чашнік літоўскі (згадв. 1409), староста крэўскі (1433—1434).
Судзімонт Доргевіч | |
---|---|
![]() Трубы | |
Нараджэнне | 1390 |
Смерць | 1440 |
Род | Судзімонтавічы[d] |
Бацька | Доргій[d] |
Дзеці | Алехна Судзімонтавіч |
Верагодна, стрыечны брат Радзівіла Осцікавіча[1]. Служыў вял. кн. Вітаўту пры якім і ўзвысіўся. Падчас феадальнай вайны (1432—1437) прыхільнік Жыгімонта Кейстутавіча. За службу вял. князям атрымаў шэраг маёнткаў, бо́льшая частка якіх была вылучана са складу Лагойскага княства[2]. Так, 15 жніўня 1434 Судзімонт атрымаў сёлы Хожава, Палачаны, Лучаны і двор над ракой Качутай (Лучаны і рака Качута не лакалізаваны). У 1440-х атрымаў таксама 22 сялянскія службы («человеков») са складу Аболецкай воласці[3].
На дакуменце 1434 захавалася пячатка Судзімонта з яго кляйном (геральдычным знакам).
У шлюбе з невядомай на імя і паходжанне жонкай, меў трох сыноў — Алехну, Міхаіла і Івашку.
Памяць Правіць
У 1998 годзе Смалявічам, упершыню згаданым каля 1448 года як уладанне Доргевіча, нададзены герб, у правым чырвоным полі якога выяўлены срэбны знак Судзімонта.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. ISBN 978-83-7181-641-3. — S. 125—127; (польск.)
- Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a. — Aidai. ISBN 9955-445-67-X; (літ.)
- У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Насевіч В. Л. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. — № 4. — Мн., 1994. — С. 161—186.