Пётр Мікалаевіч Кобрынец
Пётр Мікалаевіч Кобрынец (25 жніўня 1946, в. Дубна, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 3 лістапада 1994) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989). Кандыдат педагагічных навук (1972).
Пётр Мікалаевіч Кобрынец | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1994 (48 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1988) і кандыдат педагагічных навук (1972) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы (1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура).
Працаваў у Мінскім інстытуце замежных моў; Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1973, кафедра гісторыі СССР і БССР, старшы выкладчык, з 1981 — загадчык кафедры гісторыі СССР, з 1992 — загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя настаўніцтва і школ на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Бібліяграфія
правіць- Советский патриотизм и социалистический интернационализм — источники силы в борьбе трудящихся против гитлеровских оккупантов, июнь 1941 — август 1944 гг. : (на материалах Белоруссии) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02 : защищена 1987 : утверждена 10.06.88 / Кобринец Петр Николаевич. ― Гродно, 1986.
- Школа, учитель и учащиеся Белоруссии в период Великой Отечественной войны (1941—1945 гг.) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Кобринец Петр Николаевич. ― Минск, 1972.
- О национальных отношениях в Советской Белоруссии : исторические очерки / А. И. Залесский, П. Н Кобринец. ― Гродно, 1992.
- Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов / С. А. Умрейко, А. И. Залесский, П. Н. Кобринец. — Минск, 1980.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кобрынец Пётр Мікалаевіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 101—103.