Скідзельскі раён
Скі́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Скідзель.
Скідзельскі раён | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Беластоцкая вобласць (1940—1944), Гродзенская вобласць (1944—1962) |
Адміністрацыйны цэнтр | Скідзель |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Гісторыя
правіцьСкідзельскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 11 сельсаветаў:
- Абухаўскі
- Азёрскі
- Глінянскі
- Дубненскі
- Жыліцкі
- Жытамлянскі
- Лаўненскі
- Лунненскі
- Русінавецкі
- Скідзельскі
- Стралецкі.
Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Азёры і рабочы пасёлак Лунна.
25 лістапада 1940 года да Скідзельскага раёна былі таксама далучаныя Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы скасаванага Парэцкага раёна. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Лаўненскі і Стралецкі сельсаветы. 16 снежня 1955 года рабочы пасёлак Лунна і гарадскі пасёлак Азёры набылі статус вёсак. 5 красавіка 1960 года Дубненскі сельсавет быў перададзены ў склад Мастоўскага раёна. 25 лютага 1961 года Жыліцкі сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі. 23 мая 1962 года да раёна далучаны Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына з Астрынскім пассаветам Шчучынскага раёна[1].
25 снежня 1962 года раён быў скасаваны, Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і Астрынскі пассавет вернуты Шчучынскаму раёну; Абухаўскі, Азёрскі, Багатырэвіцкі, Берштаўскі, Глінянскі, Жытомлеўскі, Лунненскі, Наварудскі, Русінавецкі і Скідзельскі сельсаветы перададзены Гродзенскаму раёну.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Скі́дзельскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).