Берштаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Бе́рштаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бершты.
Берштаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бершты |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 2002 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна. 6 студзеня 1965 года перададзены Шчучынскаму раёну. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навадворскага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Арлова Гара, Бераставіца, Бершты, Падбершты, Пілаўня.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.