Наварудскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Навару́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Руда.
Наварудскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Гродзенскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Руда |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 10 снежня 1973 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Азёрскага сельсавета перададзены вёскі Дубінка, Маркішы і Саламянка[1]. 10 снежня 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 снежня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.