Жытамлянскі сельсавет

Жытамля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Жытомля.

Жытамлянскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Уключаў 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жытомля
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 22 верасня 1975

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жытомлеўскі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна. 22 верасня 1975 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абухаўскага (вёскі Абуховічы, Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Машталеры, Талочкі, Цыдзікі) і Азёрскага (вёскі Губінка, Канявічы, Пруды, Пыра) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.