Харціцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Русінавецкі сельсавет)

Харці́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Харціца.

Харціцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Харціца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 1 108
Плошча 72,95 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Русінавецкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Русінаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўненскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 23 ліпеня 1965 года перайменаваны ў Харціцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Харціца[2]. У 1978 годзе ў склад Лунненскага сельсавета перададзена вёска Пладовая[3]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубненскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1108 чалавек[5], з іх 75,1 % — беларусы, 16,0 % — палякі, 6,6 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Харціца, вёскі Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Чарлёна і Чарлёнка.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.