Чарлёна

вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Чарлёна[1] (трансліт.: Čarliona, руск.: Черлёна) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета.

Вёска
Чарлёна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240817066
Чарлёна на карце Беларусі ±
Чарлёна (Беларусь)
Чарлёна
Чарлёна (Гродзенская вобласць)
Чарлёна

ГісторыяПравіць

Першымі вядомымі ўласнікамі вёскі Чарлёна былі Масальскія. Ваўкавыскі падстароста Міхал Масальскі (які быў паслом на сойм 1748 г.) прадаў маёнтак Чарлёна князю Міхалу Сапегу (1711—1760), падканцлеру ВКЛ.

У князёў Сапег у 1799 г. маёнтак Чарлёна купіў князь Францішак Друцкі-Любецкі (1741—1802), і з той пары Чарлёна да 1939 г. належала прадстаўнікам роду Друцкіх-Любецкіх. Менавіта князь Францішак Друцкі-Любецкі пабудаваў у маёнтку шыкоўны і ўтульны драўляны палац, пакрыты гонтай і якім карысталіся больш за 100 год. Над ганкам ганарова быў размешчаны герб князёў Друцкіх-Любецкіх.

Ад Францішка Друцкага-Любецкага маёнтак перайшоў да яго сына — князя Фрацішка Ксаверыя Францішкавіча (1778—1846), а пасля да сына апошняга — князя Аляксандра Ксавер'евіча Друцкага-Любецкага (1827—1898). У выніку сялянскай рэформы ў Расійскай Імперыі ў 1861 г. вызваленыя ад прыгону сяляне атрымалі ў сваю прыватную ўласнасць часткі зямлі ад маёнтка Чарлёна, а большая частка маёнтка засталася ў князя Друцкага-Любецкага.

Пасля смерці князя Аляксандра Ксавер'евіча Друцкага-Любецкага маёнтак у спадчыну атрымаў яго сын — князь Уладзіслаў Аляксандравіч Друцкі-Любецкі (1864—1913), які быў жанаты з графіняй Марыяй Здзіславаўнай Замойскай (1868—1939). Іх дочкі князёўны Тэрэза і Яніна Друцкія-Любецкія сталі апошнімі ўласніцамі маёнтка Чарлёна, бо з уключэннем у 1939 г. Заходняй Беларусі ў склад БССР усе землі (як князя, так і дробных уласнікаў-вяскоўцаў) былі нацыяналізаваны савецкай уладай без кампенсацыі былым уласнікам.

Да 2013 г. вёска ўваходзіла ў склад Харціцкага сельсавета[2].

Страчаная спадчынаПравіць

Палац Друцкіх-ЛюбецкіхПравіць

Будынак палаца князёў Друцкіх-Любецкіх уяўляў сабой аднапавярховы, шырокі і выцягнуты простакутны зрубны аб’ём, накрыты надзвычай высокім паўвальмавым гонтавым дахам. Па баках выступалі алькежы, крытыя самастойнымі нізкімі чатырохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад у сярэдняй частцы вылучаўся ганкам на чатырох тонкіх драўляных калонах, якія падтрымлівалі шчыт з аркатурай. У яго полі знаходзіўся невялікі гербавы картуш. Да тыльнага боку дома прымыкала вялікая тэраса. Анфіладную планіроўку дома пацвярджае інвентар 1759 г. Сцены ўпрыгожвалі зялёныя атласныя шпалеры з раслінным арнаментам. Дэкор дапаўнялі люстры ў разных пазалочаных рамах, мармуровыя і драўляныя столікі, крэслы, шафы з мастацкай коўкай і распісной абіўкай. У доме захоўвалася вялізная калекцыя родавых рэліквій і твораў мастацтва. Адзін пакой служыў дамавой капліцай. Ашклёная галерэя злучала дом з суседнім будынкам кухні і пральні.

Стары «італьянскі» рэгулярны парк быў абнесены высокай мураванай агароджай з брамай. На двары знаходзіўся круглы газон з кветкавымі клумбамі. У парку стаялі капліца, дзве відавыя вежы. Акрамя гэтага, сядзібны комплекс уключаў флігелі, гаспадарчыя будынкі, стайню з вазоўняй, трох’ярусную скарбніцу, накрытую гонтавым дахам, завершаным купалам.

Вядомыя асобыПравіць

У манастыры базылянаў быў пахаваны вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч Фрыдэрык Сапега (да 15991650).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць