Казімір Ян Сапега

(1642—1720) гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі

Казімір Ян Павел Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16591661) і падстолі вялікі літоўскі (16611663), падскарбі дворны літоўскі (16631670), гетман польны (16811683) і вялікі літоўскі (16831703, 17051708), ваявода полацкі (16701681), староста жамойцкі (16811682) і віленскі (16821703 і з 1705). У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара Леапольда I княжацкі тытул[5].

Казімір Ян Павел Сапега
К. Я. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
К. Я. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода віленскі
1682 — 1703, 1705 — 1720
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Людвік Канстанцін Пацей
Вялікі гетман літоўскі
1682 — 1703
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Міхал Сервацы Вішнявецкі
Нараджэнне 1637 ці каля 1642[1][2][…]
Смерць 13 сакавіка 1720(1720-03-13)[3]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Ян Сапега[4]
Маці Ганна Барбара з Копцяў[d][4]
Жонка Крысціна Барбара з Глябовічаў
Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх
Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау
Дзеці ад 1-га шлюбу: Юрый Станіслаў, Міхал Францішак, Аляксандр Павел, Кацярына Схаластыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказню, Асвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільёй, Заслаўем, Дуброўнай, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Староста берасцейскі[6] (16651670).

Біяграфія

правіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Францішка Стэфана, Бенедыкта Паўла і Лявона Базыля.

 
Невядомы мастак, XVII ст.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Граца і Лёвена. Абіраўся паслом на соймы 16641665 (з Берасцейскага павета), 2 соймы 1666 (з Берасцейкага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 і элекцыйны 1669 (з Віленскага павета), каранацыйны 1669 (з Троцкага павета), 2 соймы 1670 (з Ваўкавыскага павета). Быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1686, 1689 і 1708.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, узначаліў апазіцыю да Пацаў. Удзельнічаў у выправах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі конніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славакіі), 1689, 1691, 1694 (нанёс паражэнне каля Днястра)[7].

З 1684 у апазіцыі да Яна Сабескага. Склікаў на 24 студзеня 1685 генеральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме, які выказаў пратэст супраць адкрыцця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Гродна. На яго прапанову паслы Вялікага Княства з’ехаліся ў Гродна[5].

У 16931696 знаходзіўся ў канфлікце з біскупам віленскім Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім датычна пытання пастою літоўскага войска ў касцёльных маёнтках, які 18 красавіка 1694 адлучыў Казіміра Яна Сапегу ад Касцёла.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) стаў на бок шведаў. 18 лістапада 1700 атрымаў паражэнне ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сервацы Вішнявецкі. У 1708 перадаў камандаванне свайму брату Яну Сапегу. На пераломе 17091710 перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710). Пасля ўтварэннія 23 сакавіка 1716 генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.

Тройчы браў шлюб:

  1. Крысціна Барбара з Глябовічаў (1667), з якой меў дзяцей: Юрыя Станіслава, Міхала Францішка, Аляксандра Паўла, Кацярыну Схаластыку
  2. Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх (1702 або 1703)
  3. Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау (да 1711)

Памёр 13 сакавіка 1720 у Гродна. Пахавалі князя ў Бярозе-Картузскай.

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Казіміра Яна Сапегі (пач. XVIII ст.), які знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Смаленску. Іншыя партрэты змяшчаюцца ў музеі-палацы ў Вілянаве (Польшча), у Коданскай галерэі Сапегаў (1709; пазіцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст.), Грыпсгольме (Швецыя) і Цельшаі (Літва).

У культуры

правіць

З'яўляецца персанажам рамана-трылогіі Аркадзя Жукоўскага «Прастрэлены талер» (2013-2018).

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 184. — ISBN 978-83-65880-89-5
  3. Kazimierz Jan Paweł Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. а б Віцько З. Сапега Казімір Ян Павел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 393. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  6. ЭнцВКЛ2 2005.
  7. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць