Іўе
І́ўе[2] (афіц. транс.: Iŭje) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на р. Іўянка. За 158 км ад Гродна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда—Маладзечна, вузел аўтадарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Насельніцтва 7 702 чал. (2018)[1].
Горад
Іўе
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Іўе на Вікісховішчы
|
НазваПравіць
Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. На думку вядомага спецыяліста па гісторыі беларускай тапанімікі В. Жучкевіча, назва «Іўе» мае славянскае паходжанне (ад назвы драўніннай пароды івы — вярбы). Такога ж пункту гледжання прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г. Лаўмянскі[3]. Тым часам доктар лінгвістычных навук, прафесар Н. Баршчэўская мяркуе, што назва паселішча мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову, як «выток ракі»[4].
Між тым «Іўе» перакладаецца з татарскай мовы як «гняздо» альбо «хата», а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.
У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай. Але ў гістарычных дакументах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь
ГісторыяПравіць
Вядома з пачатку XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 г. належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 г. мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 гг. рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1561 г. у Іўі існавала 2-дзённая паншчына, а ў 1598 г. сяляне адпрацоўвалі 3 дні ў тыдзень з валокі[5]. У 1598 г. у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сярэдзіне XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 г. — горад.
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».
СлавутасціПравіць
- Іўеўскі Петра-Паўлаўскі касцёл і манастыр бернардзінцаў
- Іўеўская мячэць
- Іўеўская крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (1995)
- Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны»
Вядомыя асобыПравіць
- Барыс Гендэлевіч Берман (1881 — пасля 1940) — адзін з пачынальнікаў фатаграфіі, грамадскі дзеяч.
- Хаім Ойзер Градзінскі (1863—1940) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч.
- Валерый Іванавіч Гушча (нар. 1956) — беларускі хірург і палітык.
- Валерый Мікалаевіч Карашкоў (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Мікалай Іванавіч Пазняк (нар. 1945) — беларускі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990).
- Шахно Эпштэйн (1881—1945) — яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуразнавец.
- Ядзвіга Браніславаўна Юферава (нар. 1949) — «Заслужаны работнік культуры», Ганаровы грамадзянін горада Іўе.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ І. П. Крэнь. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
- ↑ Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на змену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 17 кастрычніка 2007
- ↑ Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1468. — Арк. 15.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Ивье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іўе
- Геаграфічныя звесткі па тэме Іўе на OpenStreetMap
- м. Іўе на Radzima.org
- Generation.BY:Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе
- Віртуальная Іўеўшчына
- Старонка мясцовага тэлеканала "Ивье ТВ"