Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны»

Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны» — помнік у горадзе Іўе Гродзенскай вобласці Беларусі.

Помнік
Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны»
53°55′53″ пн. ш. 25°46′13″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Іўе
Дата пабудовы 2012 год
Map

Гісторыя правіць

На Іўеўскай зямлі стагоддзямі жылі ў згодзе беларусы, палякі, татары і яўрэі. Разнастайнасць нацыянальных традыцый і рэлігійных вераванняў надае тутэйшым мясцінам асаблівы каларыт. Шматнацыянальнае і шматканфесіянальнае Іўе называюць у народзе «маленькім Іерусалімам». У 2009 годзе ў горадзе пачаў працаваць музей нацыянальных культур.

У чэрвені 2012 года на цэнтральнай плошчы горада Іўе ўсталявалі памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны» як сімвал мірнага суіснавання праваслаўных, католікаў, мусульман і іўдзеяў.

Пасля помнік быў дапоўнены барэльефамі і паўторна адкрыты 15 чэрвеня 2013 года.

Помнік правіць

Помнік уяўляе сабой чатыры стэлы, кожная з якіх павернута ў бок галоўнага культавага збудавання адпаведнай рэлігіі (праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іўдзейскай).

Стэлы ўпрыгожаны рэлігійнымі сімваламі. На каталіцкай частцы манумента размешчана грэчаская анаграма Хрыста, выява папы Рымскага Яна Паўла ІІ з заклікам «Адчыніце дзверы Хрысту!», на праваслаўнай — выява Спаса Нерукатворнага і ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы, уверсе цытата з Евангелля «Я есть путь к истине и истина, и жизнь», на мусульманскай — паўмесяц і Каран, а іўдзейская стэла ўпрыгожана падсвечнікам — менорай (сімвал дзяржавы Ізраіль) і словамі на рускай мове і іўрыце «Мир вам!».

У сярэдзіне гэтай манументальнай групы, як разуменне таго, што прыйшоў час «збіраць камяні», — горка з камянёў. Яна змешчана ў коле. Кола — як еднасць цыкла прыроды, жыцця, як сімвал Бога, а вада, што струменіцца па каменнях, — гэта сімвал вечнасці.

Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны» стаў сапраўднай «візітнай карткай» горада Іўе[1][2][3].

Зноскі