Іўеўская мячэць
Іўеўская мячэць — мячэць, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1884 годзе ў г. Іўе (Гродзенская вобласць) па фундацыі Эльфрыды Рудольфаўны Замойскай, уладальніцы мястэчка. На грошы татараў-эмігрантаў, якія прыслалі ў 1922 г. з ЗША 500 долараў, былі дабудаваны мінарэт і галерэя.
Мячэць | |
Іўеўская мячэць | |
---|---|
53°55′20,7″ пн. ш. 25°46′22,74″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Іўе |
Канфесія | Іслам |
Архітэктурны стыль | Драўлянае дойлідства |
Заснавальнік | Эльвіра Аўгустаўна Замойская |
Дата пабудовы | 1884 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000288 |
Стан | Дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова галоўны фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гг. заменена невысокім тамбурам). Інтэр’ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 371 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іўеўская мячэць
- Іўеўская мячэць на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Іўеўская мячэць на сайце Radzima.org