Шахно Эпштэйн (нар. 1881, Іўе, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 27 ліпеня 1945, Масква) — яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуравед.

Шахно Эпштэйн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1883[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1945(1945-07-27)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, літаратурны крытык, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, нашчадак вядомых равінаў. Да 16 гадоў вучыўся ў прыватных выкладчыкаў і ў іешыве, добра ведаў яўрэйскую і рускую літаратуру. Праявіўшы здольнасці да малявання, паехаў вучыцца жывапісу ў Варшаву, дзе ў 1903 годзе ўступіў у Бунд (яўрэйская сацыялістычная партыя). У 1905 годзе за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях быў арыштаваны, пасля вызвалення па амністыі пераехаў у Вільню і пачаў працаваць журналістам: спачатку — у рускай газеце, затым перайшоў да публіцыстыкі на ідыш у бундаўскай газеце «Фолксцайтунг». У 1906 годзе падчас выбараў у 2-ю Дзяржаўную думу вёў агітацыю за Бунд ў Гродзенскай губерні, ізноў быў арыштаваны і высланы на 2 гады ў Валагодскую губерню, адкуль збег за мяжу.

З канца 1909 года знаходзіцца ў ЗША, дзе стаў сакратаром Цэнтральнага савета Бунда, адным з заснавальнікаў Яўрэйскай сацыялістычнай федэрацыі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года прыехаў ва Украіну, працаваў у кіеўскай «Фолксцайтунг», быў сурэдактарам ​​адэскіх «Известий». Пры расколе Бунда ў 1919 годзе ён увайшоў у Камуністычны Бунд (Комфарбанд), а ў жніўні таго ж года — у кампартыю Украіны. Пасля захопу Адэсы дзянікінцамі летам 1919 года працаваў у Беларусі, дзе рэдагаваў газету «Дер Штерн» і віцебскія «Известия».

У 1921 годзе Эпштэйн пераязджае ў ЗША. Пад псеўданімам Іосіф Барсан рэдагаваў нью-ёркскі штотыднёвік «Дер эмес», садзейнічаў далучэнню левага крыла Яўрэйскай сацыялістычнай асацыяцыі (ЯСА) да Працоўнай (камуністычнай) партыі ЗША. Пасля расколу ЯСА з 1922 года разам з М. Ольгіным стаў сурэдактарам ​​газеты «Фрайхайт» — органа яўрэйскага аддзялення партыі.

Пасля вяртання ў Савецкі Саюз у 1929 годзе быў прызначаны галоўным рэдактарам харкаўскага штомесячнага літаратурнага часопіса «Ди ройте велт» («Красный мир»). З сярэдзіны 1930-х гадоў супрацоўнічаў у яўрэйскім друку ў Маскве.

У 1942—1945 гадах адказны сакратар Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. Ён стаў і адказным рэдактарам друкаванага органа камітэта — газеты «Эйникайт» і вёў яе да самай смерці 27 ліпеня 1945 года.

ТворчасцьПравіць

Эпштэйн — аўтар шэрагу кніг на ідыш. Спачатку выступіў як літаратуразнаўца (крытыка-біяграфічны нарыс «Кнут Гамсун» (1912), даследаванне «И. Л. Перец как социальный писатель» (1916), «В стране социальной революции» (1928, 1929) і іншыя працы). У 1921 годзе была выдана п’еса «Фрылінгс-тойт» («Вясенная смерць»). Займаўся перакладамі на ідыш рускіх і польскіх драматычных твораў.

Зноскі

  1. Swartz A. Shakhne Epstein // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shakhne Epstein // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Знаменитые евреи Ивьевщины // Проект «Административный регион Беларуси — организация соотечественников за рубежом» / [Ивьевский районный исполнительный комитет, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи]. — Ивье. — 2015. — С. 17—19.
  • Шахно Эпштэйн // Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г. І. Завадская, В. А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — С. 289—290.