Іван Іванавіч Пірожнік
Іван Іванавіч Пірожнік (1952) — прафесар, доктар геаграфічных навук, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ. Загадчык кафедрай эканамічнай геаграфіі замежных краін (з 2002).
Іван Іванавіч Пірожнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 1952 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Альма-матар |
НавучаннеПравіць
У 1973 г. скончыў геафак БДУ, потым аспірантуру на кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін.
Навуковая дзейнасцьПравіць
У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)».
У 1993 г. на паседжанні навуковага савета факультэта біялогіі і навук пра Зямлю Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 1976—1990 гг.)».
Навуковае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Таксама з'яўляецца прафесарам Люблянскага і Кракаўскага ўніверсітэтаў.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |