Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ
Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Заснаваны ў 1934 годзе. У складзе факультэта 8 кафедр, 2 навукова-даследчыя лабараторыі, Музей землязнаўства.
Геаграфічны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
![]() | |
Заснаваны | 1934 |
Дэкан | Мікалай Васільевіч Клебановіч |
Месцазнаходжанне |
![]() |
geo.bsu.by/index.php/ |
Факультэт рыхтуе спецыялістаў па дысцыплінах: геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць), геаграфія (напрамак — геадэмаграфія), геалогія і разведка месцазнаходжаняў карысных выкапняў, ГІС (геаінфармацыйныя сістэмы), ГІС (напрамак — зямельна-кадастравыя, з 2015 г.), гідраметыяралолгія, геаэкалогія, космааэракартаграфія (з 2011 г.).
ГісторыяПравіць
Геаграфія як вучэбная дысцыпліна ў БДУ была прадстаўлена на рабфаке ў 1921 г. Першыя выкладчыкі-географы — Я. Гурвіч (да 15.10.1922 г.), М. Шкляев., А. А. Смоліч. У 1923 г. на педагагічным факультэце арганізаваны "кабінет мясцовага краю", загадчыкам якога стаў А. А. Смоліч, а пад кіраўніцтвам (М. Ф. Бліадуха) створаны кабінет мінералогіі і крышталяграфіі. У маі 1924 г. па прапанове А. А. Смоліча для ўсіх студэнтаў педагагічнага факультэта было ўведзена вывучэнне геаграфіі Беларусі. У 1933 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я. М. Афанасьева створана кафедра глебазнаўства.
Як самастойнае структурнае падраздзяленне БДУ факультэт быў заснаваны ў 1934 годзе і меў назву "геолага-глебава-геаграфічнага факультэта". У 1937 факультэт быў перайменаваны ў геаграфічны. У 1954 годзе на базе факультэта створана геаграфічнае таварыства БССР, пасля - Геаграфічнае таварыства Беларусі. Для правядзення навучальных палявых практык па асноўных фундаментальных навуках геаграфічнага цыкла ў 1973 годзе ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці была створана геаграфічная СТАНЦЫЯ "Заходняя Бярэзіна". У 2019 годзе геаграфічны факультэт перайменаваны ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі. Акрамя таго, былі змененыя назвы шэрагу кафедраў.
Дэканы факультэтаПравіць
- Ф. Ф. Дзербент (1934—1935);
- Казакоў (1935—1936);
- Ануфрый Несцеравіч Андрушчанка (1936—1938);
- Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў (1943—1947);
- Мікалай Тарасавіч Раманоўскі (1947—1955);
- Іван Іванавіч Трухан (1958—1962);
- Мікалай Тарасавіч Раманоўскі (1962—1983);
- Расціслаў Афанасьевіч Жмайдзяк (1983—1998);
- Іван Іванавіч Пірожнік (1998—2013);
- Дзмітрый Леанідавіч Іваноў (2013—2017);
- Мікалай Васільевіч Клебановіч (2017—2019);
- Дзмітрый Міраслававіч Курловіч (2019 — н.ч.).
СтруктураПравіць
Кафедры:Правіць
- Геадэзіі і картаграфіі (падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці космааэракартаграфія);
- Дынамічнай геалогіі (падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці «Геалогія» па спецыялізацыях «Геалагічная здымка, пошукі і разведка карысных выкапняў», «гідрагеалогіі і інжынерная геалогія»);
- Аульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі (падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці «гідраметэаралогіі»);
- Глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм (падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці «Геаінфармацыйныя сістэмы (ГІС)», «ГІС ваеннага прызначэння» (курсанты ваеннага факультэта); падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці «Геаграфія» па спецыялізацыі «Геаграфія глебаў», «зямельныя рэсурсы»);
- Фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій (падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці «Геаграфія» па спецыялізацыі «Фізічная геаграфія»);
- Эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі (падрыхтоўка студэнтаў спецыяльнасці «Геадэмаграфія», «Геаграфія» па спецыялізацыі, «Турызм і экскурсійны менеджмент»);
- Кафедры:
Навукова-даследчыя лабараторыі:Правіць
- навукова-даследчая лабараторыя (НДЛ) возеразнаўства;
- НДЛ экалогіі ландшафтаў.
Прафесарска-выкладчыцкі састаўПравіць
На кастрычнік 2009 года прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 75 чалавек:
- 15 дактароў навук (з іх 10 прафесараў)
- 41 кандыдат навук (з іх 36 дацэнтаў і 5 старэйшых выкладчыкаў)
- 19 старэйшых выкладчыкаў, выкладчыкаў і асістэнтаў без навуковай ступені.
У складзе НДЛ працуюць 18 супрацоўнікаў (у тым ліку 1 доктар навук і 4 кандыдаты навук). Сумяшчаюць выкладчыцкую дзейнасць 33 чалавекі (8 дактароў навук і 18 кандыдатаў навук). Суадносіны студэнты / выкладчыкі: з улікам сумяшчальнікаў — 9 студэнтаў на аднаго выкладчыка, без уліку — 14.
Студэнцкае жыццёПравіць
Жыллёвыя ўмовыПравіць
Іншагароднія студэнты геаграфічнага факультэта маюць магчымасць атрымаць месца ў інтэрнаце БДУ. На факультэце працуе камісія па жыллёва-бытавых пытаннях студэнтаў. З 2007 па 2015 года географы пражывалі па адрасе вул. Кастрычніцкая, 2 (інтэрнат № 2). Да гэтага часу частка студэнтаў (пераважна першакурснікаў) атрымлівала месца ў інтэрнаце № 3 (вул. Курчатава, 6), які знаходзіцца за МКАД. З 2015 года студэнты-географы засяляюцца ў інтэрнат № 11 (пр. Дзяржынскага, 87), які ўваходзіць у склад Студэнцкай вёскі і размешчаны каля станцыі метро Пятроўшчына.
У параўнанні з 2008/09 навучальным годам колькасць месцаў, выдзеленых для геаграфічнага факультэта, скарацілася на 28 %, што абумоўлена павелічэннем агульнай колькасці студэнтаў БДУ і закрыццём шэрагу інтэрнатаў на рамонт. У 2009 годзе з 466 іншагародніх студэнтаў геафака (з іх 176 чалавек пастаянна пражывалі ў сельскай мясцовасці) месцам у інтэрнаце былі забяспечаны толькі 150 чалавек.
Веснік факультэта «Экватар»Правіць
Заснаваны ў пачатку 2006 года па ініцыятыве дэканата факультэта. У той момант студэнцкага жыцця востра не хапала ўласнага друкаванага выдання, аднак, з прычыны нізкага ўзроўню арганізацыі студэнтаў актыўна займацца праблемай ніхто не хацеў. Тады намеснік дэкана М. В. Кухарчык выбраў з ліку студэнтаў 1-2 курса адказных рэдактараў: Ю. Губарава, А. Малокіна, Е. Рыбін і М. Шчарбакову. Яны далі весніку новае імя (раней выданне нерэгулярна выходзіла пад назвай «Мерыдыян») і выпусцілі два нумары (сакавіцкі і майскі — прысвечаны географам-франтавікам). Варта адзначыць, што публіцыстычны, роўна як і эстэтычны, характар выдання выклікаў нараканні з многіх бакоў. Змест нумароў было дыктаваны дэканатам, а таму знаходзіўся далёка ад патрэбаў студэнтаў у цікавай і карыснай інфармацыі. Наклад выдання быў моцна абмежаваны: у асноўным распаўсюджваўся па кафедрам, у дэканаце, а таксама вывешваўся на дошку аб’яваў (1-й паверх паўднёвага крыла).
Моцны штуршок для развіцця веснік атрымаў з восені 2006 года, калі ў склад рэдкалегіі увайшоў студэнт 4 курса Павел Чумакоў. Яго імя звязана са змяненнем рэдакцыйнай палітыкі, прыцягненнем журналістаў з ліку студэнтаў, карэннае змяненне дызайну (набліжэнне яго да выдавецкіх стандартаў) і выхад на масавы рынак: у гэты перыяд максімальныя наклады дасягалі 100—150 асобнікаў.
У моцны бок змяняецца і змест весніка: старонка навін, пасланні галоўнага рэдактара, цікавыя інтэрв’ю з выкладчыкамі і студэнтамі, надзённыя артыкулы, рэдакцыйныя праекты (напрыклад, карта з месцамі нараджэння выкладчыкаў факультэта), гумарыстычная геаграфічная паэзія. У сувязі з рэбрэндынгам весніка, прымаецца рашэнне абнуліць яго нумарацыю. Нумар лістапад 2006 года становіцца першым. З вясной 2008 года звязана яшчэ адна знакавая падзея: веснік геафака «Экватар» прыняў удзел у штогадовым конкурсе выданняў БДУ, якое прайшло ў цэнтры «Брыганціна».
Восень 2008 года «Экватар» сустрэў без большай частцы старой рэдкалегіі: Павел Чумакоў выпусціўся з універсітэта, Ю. Губарава, А. Молокин і А. Безручонак з’ехалі на гадавыя стажыроўкі за мяжу. Перад Марыяй Шчарбаковай паўстала пытанне аб папаўненні кадраў для працягу плённай працы. Яна была абраным рэдактарам весніка. Андрэй Безрученок, знаходзячыся ў Партугаліі, выконваў вёрстку і дызайн. Артыкулы для «Экватара» актыўна пачалі пісаць студэнты малодшых курсаў: Дзмітрый Валадзько, Алена Качубей, Валерый Жук, Яўген Шавялёў. У лютым 2010 года рэдактарам «Экватара» стаў Андрэй Безручонок, Марыя паехала на стажыроўку ў Анкару. У гэты час газета стала выходзіць рэгулярна з паўнатой 8-12 старонак. Былі перапрацаваныя канцэпцыі дызайну, зместу артыкулаў і моўнае пытанне: від весніка стаў больш яркім і сучасным, а артыкулы пачалі друкавацца пераважна на беларускай мове. Восенню 2010 года «Экватар» стаў лепшай маланакладнай газетай БДУ.
Значныя змены ў працы газеты адбываюцца ў 2011 годзе. «Экватар» выдаецца цалкам на беларускай мове, змяняецца дызайн. Змены адбываюцца і ў рэдкалегіі. Ад старога складу амаль што нікога не застаецца. Рэдактарам становіцца Марына Карней. Таксама прыходзяць і новыя людзі — Ніна Літвінка, Вікторыя Койпіш, Ягор Левачоў. Са старога складу застаецца толькі Валадзько Зміцер. Вясной 2011 года рэдкалегія весніка прымае ўдзел у «Зімовай школе студэнцкай журналістыкі» на САК «Брыганціна». «Экватар» заваёўвае першае месца ў намінацыі «За арыгінальнасць і творчы падыход». Сёння веснік выходзіць накладам у 120 асобнікаў з перыядычнасцю раз у месяц. Артыкулы ахопліваюць шырокі спектр тэматык, цікавыя студэнтам і выкладчыкам. «Экватар» выклікае цікавасць таксама ў актывістаў і персаналу іншых факультэтаў БДУ.
Будынак геаграфічнага факультэтаПравіць
Будынак геаграфічнага факультэта, які ўваходзіць у Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, размешчаны ў раёне Плошчы Незалежнасці ў Мінску па адрасе вул. Ленінградская, 16. Разам з астатнімі будынкамі ўніверсітэцкага гарадка ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Вучэбная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»Правіць
Вучэбная геаграфічная станцыя (геабаза) знаходзіцца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, на беразе ракі Бярэзіны. Служыць месцам правядзення вучэбных практык для студэнтаў геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ.
Музей землязнаўстваПравіць
Музей землязнаўства - структурнае падраздзяленне факультэта, яўляецца навучальным музеем па землязнаўству і геалогіі, экспанаты ахопліваюць навукі геаграфічных і геалагічных цыклаў. У музее праводзяцца заняткі студэнтаў геаграфічнага, хімічнага, фізічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ.