Геадэзія
Геадэ́зія — навука аб вызначэнні памераў, формы і гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэнні аб’ектаў мясцовасці з мэтай стварэння картаў і планаў, правядзення праектна-вышуковых даследаванняў.
Геадэзія ўзнікла за некалькі тысячагоддзяў да н.э. Прасцейшыя геадэзічныя вымярэнні праводзіліся ў Вавілоне, Асірыі, Егіпце, Грэцыі і інш. З XVIII ст. праводзяцца градусныя вымярэнні формы і памеру Зямлі[1]. У XIX стагоддзя на Беларусі геадэзічныя работы праводзілі М. Глушневіч, І. Ходзька. Начальнік трыангуляцыі заходніх тэрыторый Расіі І. І. Жылінскі кіраваў вымярэннем дугі паралелі 52 ° паўночнай шыраты.
Раздзелы геадэзіі
правіць- Вышэйшая геадэзія — вывучае гравітацыйнае поле Зямлі і яе форму, тэорыю і метады пабудовы апорнай геадэзічнай сеткі.
- Інжынерная геадэзія — вывучае комплекс работ, якія выконваюцца пры праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі збудаванняў рознага прызначэння.
- Тапаграфія — арганізацыя і тэхналогія вымярэнняў на мясцовасці з мэтай стварэння планаў і карт.
- Касмічная геадэзія — вывучае форму Зямлі і метады вызначэння геаграфічных каардынат геадэзічных пунктаў на падставе назіранняў з дапамогай штучных спадарожнікаў.
- Уласна геадэзія, якая распрацоўвае спосабы і метады вымярэнняў, выкарыстоўваемых ў інжынернай справе.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Жмойдзяк Р. А. Геадэзія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Геодезия (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі