Адкрыць галоўнае меню

Геадэзі́чны пункт — замацаваны на мясцовасці пункт, каардынаты якога вызначаны пэўным чынам у сістэме каардынат і вышынь на падставе геадэзічных вымярэнняў.

Каардынаты геадэзічных пунктаў вызначаюцца метадамі трыянгуляцыі, паліганаметрыі, трылатэрацыі, а вышыні — метадам геаметрычнага нівеліравання. На мясцовасці геадэзічныя пункты пазначаюцца і замацоўваюцца геадэзічнымі знакамі. Сістэма геадэзічных пунктаў утварае геадэзічную сетку.


ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

СпасылкіПравіць