Ігнат Ходзька
Ігнат Ходзька (польск.: Ignacy Chodźko; 29 верасня 1794, с. Заблошчына, цяпер Вілейскі раён — 1 жніўня 1861, маёнт. Дзявенты Віленскай губ., цяпер частка в. Навасады Вілейскі раён) — пісьменнік і паэт.
Ігнат Ходзька | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1794, 1794[1] ці 29 лістапада 1794[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1861[2] |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Людвіка з Мацкевічаў[d] |
Дзеці | Станіслава з Ходзькаў[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, землекарыстанне, літаратар |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьУ 10-гадовым узросце пачаў вучыцца ў Барунскай базыліянскай школе, у 1810 адтуль перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Пасля смерці бацькоў І. Ходзька зблізіўся са сваім дзядзькам Янам Ходзькам, вядомым драматургам, заснавальнікам масонскіх лож у Вільні і Мінску, які ў Варшаве ўвёў І. Ходзьку ў колы масонаў і літаратараў. Прыняты ў Таварыства шубраўцаў, дзе быў вядомы пад імем «рыфмаплёта», І. Xодзька апублікаваў у «Wiadomosci brukowe» некалькі артыкулаў, якія і дагэтуль лічацца дасціпнейшымі творамі тагачаснай польскай літаратуры. Тым часам у часопісе «Dziennik Wilenski» друкаваліся і яго вершы (некаторыя перакл. на руск.: «Паэзія славян» Гербеля). Спачатку І. Ходзька — прыхільнік строгага класіцызму ў літаратуры, пасля, пад уплывам А. Адынца і Ю. Корсака, рамантык — пісаў аповесці і паэтычныя аповеды.
Ажаніўшыся з дачкою Міхала Мацкевіча, І. Ходзька ў 1826 г. паступіў на службу па кіраванні Радзівілаўскімі маёнткамі і з гэтага часу займаў разнастайныя грамадскія пасады: працяглы час быў ганаровым папячыцелем вучылішчаў Свянцянскага павета, у 1858 г. быў членам і віце-прэзідэнтам Камітэта па паляпшэнні побыту сялян Віленскай губ., у 1861 г. — абраны міравым пасярэднікам.
Памёр 1 жніўня 1861 года ў маёнтку маёнт. Дзявенты. Пахаваны ў радавым склепе-пахавальні на могілках в. Войстам.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Людвікай, дачкой Міхала Мацкевіча, гаспадара суседняга маёнтка Рускае Сяло. Меў дачку Станіславу (~1826-1858), якая ў шлюбе з Генрыкам Свянтэцкім (Henryk Świątecki; 1822—1869), маршалкам Свянцянскага павета, нарадзіла пяцёра дзяцей, у тым ліку Леона Свянтэцкага (пам. 1907)[3] і дачку Марыю. Марыя Свянтэцкая ў Францыі выйшла замуж за Густава Чаховіча, які ў 1863 годзе быў паўстанцкім ваенным начальнікам Свянцянскага павета. У іх нарадзілася дачка Сафія, што пабралася шлюбам з Марсэлем дэ Бравусэ. У іх было трое дзяцей, адна з якіх — дачка Гелена — выйшла замуж за Казіміра Святлодыч-Кісяля і мела дваіх дзяцей — Ганну і Аляксандра. Сям’я Аляксандра Святлодыч-Кісяля зараз жыве ў Францыі[4]
Творчасць
правіцьПершая аповесць І. Xодзькі, пад назвай «Poddany» (Прыгонны), была надрукавана ў 1829 г. і звярнула на сябе ўсеагульную ўвагу; за ёй услед выйшаў цэлы шэраг іншых аповесцей («Samowar», «Ranek przed slubem», «Brzegi Wilii» і інш.). У 1842 г. у Вільні пачаў выходзіць збор аповесцей І. Xодзькі, пад назвай «Obrazy Litewskie» (Літоўскія малюнкі), якіх да 1850 г. выйшла пяць серый. У 1847 г. з’явілася вядомая аповесць «Domek mojego dziadka», у якой І. Xодзька апісаў сваё дзяцінства (перакл. на руск.: Истор. Веснік, 1880, т. I). Не меншую вядомасць атрымала аповесць «Pamiętniki kwestarza» (Запіскі квестара, 1851; перакл. на руск.: Истор. Вестн., 1880, т. II; бел. перакл. урыўкаў), «Podania Litewskie» (Літоўскія падданні, 1852 і 1854) і «Dwie konwersacye z przeszlosci» (Дзве гутаркі з мінулага), сціслы арыгінальны нарыс польскай літаратуры. Апроч пералічаных твораў, вядомых сваім поспехам, І. Ходзьку належыць аўтарства шэрагу аповесцей: «Jubilensz», «Duch opiekunezy», «Autor swatem», «Panna respectowa» (1851), «Dworki na Antokolu» (1854), «Zegota z Milanowa Milanowski» (1854), «Pustelnik w Proniunach» (1858) і інш., а таксама элегія «Rocznica» (Гадавіна) — сум І. Ходзькі па памерлай дачцэ.
Беларускія пераклады
правіць- Успаміны квестара: (фрагменты з аповесці) // Край = Kraj: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000.
- Успаміны квестара (Ігнат Ходзька), пераклад з польскае мовы, і камент. Мікалай Валянцінавіч Хаўстовіч, Мн.: «Universitas», 2007.
- Ходзька Ігнат. Баруны (пераклад Леаніда Лаўрэша) // Наша слова.pdf № 42 (146), 16 кастрычніка 2024; № 43 (147), 23 кастрычніка 2024.
Зноскі
- ↑ Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/chodzko-ignacy/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Войстам. Парафіі і святыні
- ↑ СТРАЧАНАЯ СПАДЧЫНА ВІЛЕЙШЧЫНЫ. МАЁНТАК ДЗЕВЯТНІ ІГНАЦІЯ ХОДЗЬКІ
Літаратура
правіцьІгнат Ходзька на Вікісховішчы |
- Полаўцаў
- Rogalski L. Historija literatury polskiej. 1840;
- «Encyklopedya powszechna» Orgelbranda, t. III.