Антон Адынец
Анто́н (Анто́ні) Э́двард Адыне́ц (25 студзеня 1804, в. Гейстуны Ашмянскага пав. Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 15 студзеня 1885, Варшава; Псеўданім: Inocenty Staruszkiewicz) — беларускі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Пісаў на польскай мове.
Антоні Эдвард Адынец | |
---|---|
Antoni Edward Odyniec | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1804[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1885[1][2][3] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, мемуарыст, перакладчык, паэт, аўтар, пісьменнік, драматург |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | польская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша Адынца і Тэрэзы з Гнатоўскіх.[5] Скончыў Барунскую базыльянскую школу ў 1820 і Віленскі ўніверсітэт у 1823 (магістр права). Ва ўніверсітэце стаў сябрам таварыства філарэтаў, якому прысвяціў «Песню філарэтаў» (пазней Ф. Багушэвіч зрабіў пераробку гэтага твора пад назваю «Песня»). Сябраваў з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам, І. Дамейкам, І. Ходзькам, І. Лялевелем. Пабачыўшы паэтычныя здольнасці Адынца, Чачот узяў яго пад сваю апеку, за гэта сябры празвалі Чачота Ментарам, а Адынца — Тэлемахам (паводле грэчаскай міфалогіі, Ментар быў выхавальнікам Тэлемаха). Па справе таварыства быў зняволены ў лістападзе 1823 — лютым 1824. У 1829—1837 вандраваў па Заходняй Еўропе, часам спадарожнічаў А. Міцкевічу.
Антоні Эдвард і Адам Міцкевіч развіталіся ў 1830 годзе ў Жэневе. У тым жа годзе прыехаў у Парыж, дзе сустракаўся з многімі тагачаснымі славутасцямі, у прыватнасці, з Вікторам Гюго. Пазьней наведаў Лондан. Некалькі гадоў жыў у Дрэздэне, дзе перакладаў творчасьць Вальтэра Скота і Джорджа Байрана. Сюды ж прывёз Зоф’ю з Мацкевічаў, зь якой пазьней узяў шлюб у Караляўцы. У яе гонар Адам Міцкевіч назваў Зосяй адну з галоўных гераіняў паэмы «Пан Тадэвуш»[6].
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў знаходзіўся сярод дзісненскіх паўстанцаў.[5] Справа супраць А. Адынца была спынена расійскімі ўладамі ў 1834 годзе.[5]
У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, а з 1838 жыў у Вільні. У 1829 быў рэдактарам альманаха «Melitele», а ў 1841—1859 газеты на рускай і польскай мовах «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Паступова погляды Адынца сталі больш кансерватыўнымі. У прыватнасці, у 1858 ён удзельнічаў у выданні «Віленскага альбома» у гонар Аляксандра II. З 1866 жыў у Варшаве.
Ёсць звесткі, што ў 1884, калі разам з Дамейкам Адынец наведваў Беларусь, сустракаўся ў Крошыне з П. Багрымам. У сваёй творчасці часта выкарыстоўваў сюжэты з гісторыі Беларусі, перакладаў сусветную класіку.
ТворыПравіць
- У кн: Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 352—360.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118735950 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Antoni Edward Odyniec // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Antoni Edward Odyniec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118735950 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Удзельнікі паўстання…
- ↑ Цвірка, К. Тэлемак з-пад Ашмянаў. Жыццё і творчасць Антонія Эдварда Адынца // Роднае слова. — 1994. — № 3. — С. 9.
ЛітаратураПравіць
Антон Адынец на Вікісховішчы |
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Mikołaitis J. Odyniec wśród przyjaciół. — Częstochowa, 1938;
- МАБ;
- Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А. Э. Адынца // Роднае слова. 1994, № 3;
- ЭГБ, т. 1.
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. ISBN 985-485-144-3;