Адынцы

шляхецкі род

Адынцы́ — шляхецкі род герба «Адынец».

Герб «Адынец»

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду:

  • Ян (?—?), уладальнік маёнтка Ліцвінаўка ў 1700[1].
  • Марцін (?—?), сын Яна, скарбнік смаленскі ў 1745[1].
  • Станіслаў (?—?), унук Яна, упамінаецца ў 1753[1].
  • Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Галоўным Трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей (сярод іх пісьменнік А. Адынец)[1].
  • Антон Эдвард (1804—1885), сын Тадэвуша, польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец[1].

Верагодна, да гэтага роду належаў генерал Вінцэнт Адынец (1865—1952), які нарадзіўся ў сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Р. В. Баравы, Л. Л. Чарняўская. Адынцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць