Анджэй Рахуба

польскі гісторык
(Пасля перасылкі з А. Рахуба)

Анджэй Рахуба (нар. 29 мая 1951(1951-05-29), Пултуск, Мазавецкае ваяводства) — польскі гісторык.

Анджэй Рахуба
польск.: Andrzej Rachuba
Дата нараджэння 29 мая 1951(1951-05-29) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік прафесар Тадэвуш Васілеўскі
Член у
Узнагароды
залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы

Біяграфія

правіць

Магістарскую дысертацыю абараніў 1975 г. у Варшаўскім універсітэце. 28 красавіка 1979 г. атрымаў ступень доктара на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта пасля паспяховай абароны дысертацыі «Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах да рокашу Ежага Любамірскага 1664—1667 гг.», якую напісаў пад кіраўніцтвам прафесара Тадэвуша Васілеўскага. У 1989 атрымаў ступень доктара габілітаванага ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. У 1999 г. атрымаў тытул прафесара. Спецыялізацыя — гісторыя Ранняга новага часу Рэчы Паспалітай абодвух народаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Працуе ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук, дзе з 1997 г. загадвае аддзелам крыніцазнаўчых даследаванняў і выдавецкай дзейнасці. З 1993 г. сябра Навуковай Рады ІГ ПАН, у 1999—2006 — намеснік Старшыні, у 2006—2018 — Старшыня Навуковай Рады ІГ ПАН. З 2016 г. сябра Камітэта гістарычных навук ПАН. Пераабраны на кадэнцыю 2020—2023 гг. Сябра Літуаністычнай камісіі і Камісіі спецыяльных (дапаможных) гістарычных навук пры названым Камітэце. Сябра Навуковых рад Архіва ПАН, Галоўнага архіва старажытных актаў і Нацыянальнай бібліятэкі.

Старшыня Таварыства аматараў гісторыі (варшаўскага аддзялення Польскага гістарычнага таварыства) ў 1996—1999 гг. і з 2005 г. У 1999—2005 гг. — намеснік Старшыні. Ад 1988 г. сябра-заснавальнік Польскага геральдычнага таварыства (у 2004—2008 гг. і ад 2012 г. — намеснік старшыні (віцэ-прэзідэнт)).

У 1992—1994 гг. сябра дарадча-кансультацыйнай рады пры Прадстаўніку ўраду Польшчы па справах гістарычна-культурнай спадчыны польска-беларускай камісіі. У 1992—1995 гг. сябра, а ад 18 V 2017 г. старшыня польскага прадстаўніцтва Супольнай польска-беларускай камісіі экспертаў па справах удасканалення зместу школьных падручнікаў гісторыі.

Рэдактар часопіса «Studia Źródłoznawcze. Commentationes», сябра рэдакцыі «Rocznika Lituanistycznego» і навуковы рэдактар выдавецкай серыі «Гербоўнік беларускай шляхты» (тт. 2-5),

Сябра навуковых рад часопісаў і выдавецкіх серый: «Przegląd Historyczny»; «Polskie słownik biograficzny»; «Clio. Czasopismo Poświęcone Dziejom Polski i Powszechnym;»; «Biblioteka Epoki Nowożytnej»; «Беларускі гістарычны агляд» («Belarusian Historical Review») і «Архіварыус» («Archivarius»),

З 2004 г. сябра-карэспандэнт Варшаўскага навуковага таварыства, з 2012 — правадзейны сябра.

Сябра Рады Фонда імя Цеханавецкіх на Каралеўскім замку ў Варшаве (ад 2008 г.)

Сябра Рады фундатараў Касы імя Мяноўскага ў Варшаве (ад 2009 г.).

У 2010 г. увайшоў у склад камітэта, які падтрымаў Яраслава Качыньскага на выбарах Прэзідэнта Польшчы.

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Рахуба Анджэй Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай, 1569—1763 гг. / Анджэй Рахуба. — Мінск : Медысонт, 2008. — 424 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; 16). — ISBN 978-985-6887-19-5[1][2].
  • Рахуба Анджэй Мабілізацыйны высілак ВКЛ пад час вайны 1654–1667 г. // Беларускі Гістарычны Агляд : Навуковы часопіс. — 2008. — Т. 15, сш. 1—2. — ISSN 1392-902Х. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012.
  • Metryka Litewska. Księga Sigillat 1709—1719, Warszawa 1987
  • Metryka Litewska. Rejestry podatkowe Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo wileńskie 1690 r., Warszawa 1989
  • Konfederacja Kmicicowska i Związek Braterski wojska litewskiego w latach 1660—1663, Warszawa 1989
  • Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy (oprac. i wstęp z Henrykiem Lulewiczem), Kórnik 1994
  • Urzędnicy inflanccy XVI—XVIII w. Spisy (oprac. z Krzysztofem Mikulskim), Kórnik 1994
  • Ciechanowieccy herbu Dąbrowa (współaut.), Warszawa 1997
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r., Warszawa 2000
  • Metryka Litewska. Księga Wpisów nr 131, Warszawa 2001
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo nowogródzkie 1690 r. (oprac. z Henrykiem Lulewiczem), Warszawa 2002
  • Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569—1763, Warszawa 2002
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek, (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem i P.P. Romaniukiem), Warszawa 2003
  • Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów (1630—1707), redakcja i opracowanie wraz z H. Lulewiczem, Warszawa 2003
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV—XVIII wiek, (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem i P.P. Romaniukiem przy współpracy Uł. Jemialianczyka i A. Macuka), Warszawa 2004
  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego 1697−1794. Spis (redakcja i współautorstwo wraz Przemysławem P. Romaniukiem przy współpracy A. Macuka i J. Aniszczenki), Warszawa 2004
  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego 1582—1696. Spis (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem), Warszawa 2007
  • Historia Litwy. Dwugłos polsko-litewski (współautorstwo z J. Kiaupienė i Z. Kiaupa), Warszawa 2008
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo mścisławskie 1667 r., Warszawa 2008
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. II. Województwo trockie XIV—XVIII wiek (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, P.P. Romaniukiem i A. Haratymem przy współpracy A. Macuka i J. Aniszczenki), Warszawa 2009
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo smoleńskie 1650 r., (redakcja i współautorstwo ze S. Duminem) Warszawa 2009
  • Konfederacje wojska litewskiego w latach 1655—1663, Zabrze 2010
  • Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek), (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, J. Sikorską-Kuleszą, S. Duminem, A. Haratymem, A. Macukiem i A. Pospiszil), Warszawa 2013
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV—XVIII wiek (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, P.P. Romaniukiem, A. Haratymem), Warszawa 2014
  • Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. (oprac.), Warszawa 2015
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo połockie 1667 i 1690 r., (redakcja i opracowanie z. H. Lulewiczem), Warszawa 2018
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek, red. H. Lulewicza (współautorstwo z H. Lulewiczem, A. Haratymem, A. Macukiem, А. Radamanem, przy współpracy W. Hałubowicza i P.P. Romaniuka, Warszawa 2018
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IX, Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, T. Jaszczołtem, A. Radamanem, P. P. Romaniukiem, A. Macukiem, A. Danilczykiem i A. Haratymem), Warszawa 2019

Крыніцы

правіць
  1. Рахуба А.. 425 гадоў з дня зацвярджэння Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага. Прэзідэнцкая Бібліятэка РБ. Праверана 25 мая 2013.
  2. Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.(недаступная спасылка). knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 мая 2013.