Польскае гістарычнае таварыства
Польскае гістарычнае таварыства (польск.: Polskie Towarzystwo Historyczne) — навуковае таварыства польскіх гісторыкаў. Аб’ядноўвае прафесійных гісторыкаў і аматараў гісторыі.
Польскае гістарычнае таварыства | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва | Polskie Towarzystwo Historyczne (PTH) |
Дата заснавання | 1886 |
Год рэарганізацыі | 1924 |
Тып | навуковае таварыства, грамадская дабрачынная арганізацыя |
Прэзідэнт | праф. Кшыштаф Мікульскі (Krzysztof Mikulski) |
Супрацоўнікі | больш за 3000 |
Размяшчэнне | Польшча, Варшава |
Юрыдычны адрас |
Rynek Starego Miasta 29/31 00-272 Warszawa |
Сайт | pth.net.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьТаварыства заснавана ў 1886 годзе ў Львове па ініцыятыве польскага гісторыка Ксаверыя Ліскі як мясцовае навуковае таварыства. Гэта першая польская арганізацыя, якая займаецца вывучэннем гісторыі, да 1924 год функцыянавала пад назвай: «Гістарычнае таварыства ў Львове» (польск.: Towarzystwo Historyczne we Lwowie), з 1924 г. — пад цяперашняй назвай («Польскае гістарычнае таварыства»).
Спачатку таварыства функцыянавала толькі ў Каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі, акрамя цэнтра ў Львове з 1913 года існаваў філіял у Кракаве. У выніку рэарганізацыі з 1925 года таварыства пашырыла дзейнасць на ўсю польскую дзяржаву і «ахапіла ўсю гістарычную навуку Польшчы», адначасова Варшаўскае Таварыства аматараў гісторыі ператварылася ў аўтаномны філіял. Затым былі створаны філіялы ў Познані — 1925[1], Вільні — 1925[2], Лодзі — 1927[3], Любліне — 1927[4], Станіславе — 1927[5]. Пазней паўсталі чарговыя філіялы ў іншых гарадах. Пасля Другой сусветнай вайны адміністрацыйны цэнтр Таварыства перанеслі спачатку ў Кракаў, а з 28 верасня 1947 года — у Варшаву.
Таварыства арганізуе і ініцыіруе даследчую працу, а з 1890 года кожныя 5 гадоў — з’езды польскіх гісторыкаў з усяго свету. З 1974 года PTH з’яўляецца арганізатарам алімпіяд і конкурсаў гістарычных. Папулярызуе ўсеагульную гісторыю, гісторыю Польшчы і асобных гарадоў і рэгіёнаў. Таварыства складаеццца з 46 аддзяленняў і 16 тэрытарыяльных, 8 камісій і налічвае больш за 3 тыс. членаў. З 2005 года мае статус грамадскай арганізацыі.
Выданні таварыства
правіцьПершым (з 1887 года) друкаваным органам таварыства быў «Kwartalnik Historyczny» («Гістарычны штоквартальнік»). Сучасныя вынікі даследчай працы членаў таварыства прадстаўлены таксама ў некалькіх рэгіянальных навуковых часопісах, якія выдаюцца філіяламі таварыства — у тым ліку «Przegląd Historyczny» («Гістарычны Агляд»), «Czasy Nowożytne» («Сучасны Час»), «Pamiętnik Cieszyński» («Цешынскія мемуары»), «Rocznik Kaliski» («Калішскі штогоднік»), «Rocznik Lubelski» («Люблінскі штогоднік»), «Rocznik Łódzki» («Лодзінскі штогоднік»), «Rocznik Sądecki» («Сончанскі штогоднік»), «Ziemia Kujawska» («Куяўская Зямля»), а таксама Biuletyn Polskiego Towarzystwa Historycznego (Бюлетэнь Польскага Гістарычнага Таварыства).
Акрамя гэтага таварыства публікуе часопіс для настаўнікаў гісторыі «Wiadomości Historyczne» («Гістарычныя весткі») і гістарычны навукова-папулярны часопіс «Mówią Wieki» («Кажуць стагоддзі»).
Зноскі
- ↑ Kronika Miasta Poznania — R. 1925, Nr 3. С. 65.
- ↑ Wileński Oddział Polskiego Towarzystwa Historycznego 1925—1939 / Leonid Żytkowicz. // Zapiski Historyczne — T. 51 — R. 1986, z. 4. С. 9-26. — ISSN 0044-1791.
- ↑ Historia Oddziału Łódzkiego PTH Архівавана 21 лютага 2015.
- ↑ Kalendarium działalności Polskiego Towarzystwa Historycznego — Oddział w Lublinie
- ↑ Rozwój terytorialno-organizacyjny Towarzystwa
Літаратура
правіць- Słownik historii Polski / (ред.) Tadeusz Łepkowski. — Warsz.: Wiedza Powszechna, 1973. С. 347—348.