Mówią Wieki (бел.: «Кажуць cтагоддзі») — навукова-папулярны гістарычны штомесячны часопіс, выдаецца з 1958 года ў Варшаве, Польшча. Найстарэйшае з існуючых навукова-гістарычнае выданне у Польшчы[2]. Часопіс часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Mówią Wieki
Арыгінальная
назва
польск.: Mówią Wieki[1]
Тып газета
Заснавальнік Oficyna Wydawnicza „Mówią Wieki” sp. z o.o.
Уладальнік Bellona Publishing House[d]
Краіна Польшча Польшча
Галоўны рэдактар Міхал Копчыньскі
Заснавана 1958
Тэматыка гістарычны навукова-папулярны часопіс
Мова польская
Перыядычнасць штомесяц
Аб’ём 84 c. (№3, 2021)
Галоўны офіс

pl. Europejski 3

00-844 Warszawa
Тыраж 14 700 (№3, 2021)
ISSN 1230-4018
Вэб-сайт mowiawieki.pl

Гісторыя

правіць

Часопіс быў заснаваны ў 1958 годзе. Першым галоўным рэдактарам была гісторык прафесар Марыя Багуцкая[pl]. У 1998 годзе да сумеснага выдання «Mówią Wieki» далучылася навуковае выдавецтва PWN («Дзяржаўнае навуковае выдавецтва»), а са снежня 2000 года — Выдавецкі дом Bellona[pl], які спецыялізуецца на гістарычнай і ваеннай літаратуры. У часопісе публікуюцца найбольш выбітныя польскія гісторыкі і навукоўцы[3]. Над змястоўным узроўнем часопіса сочыць рэдакцыйны савет, які складаецца з прызнаных экспертаў[4].

Тэматыка

правіць

З самага пачатку свайго існавання «Mówią Wieki» займаецца папулярызацыяй гісторыі, надаючы асаблівую ўвагу айчыннай гісторыі. Спецыялізацыяй часопіса з’яўляюцца манаграфічныя нумары, прысвечаныя гісторыі і культуры Польшчы і іншых народаў, гісторыі польскіх гарадоў або ваеннай гісторыі[5]. Таксама часопіс прысвячае некаторыя выпускі гісторыі суседніх дзяржаў. Так, у верасні 2014 года быў выдадзены нумар на беларускай мове, прысвечаны 500-годдзю Аршанскай бітвы. Пры гэтым дадзены манаграфічны нумар стаў першым глянцавым часопісам, выдадзеным на беларускай мове[6].

Адукацыйная дзейнасць

правіць

Дзякуючы гранту Камітэта навуковых даследаванняў[pl] часопіс паступае ў 6000 школ па ўсёй Польшчы. З 1999 года часопіс праводзіць конкурс для школьнай моладзі «Школьная гістарычная ліга» (пад патранатам Прэзідэнта РП і спікера Сената РП). З 2003 выдаецца дадатак «Mówią wieki w szkole», прысвечаны праблемам гістарычнай адукацыі і гісторыі ў сучаснай школе. Таксама арганізаваны шэраг міжнародных студэнцкіх семінараў, падчас якіх польская моладзь абменьваецца сваімі ведамі ў галіне альтэрнатыўнай гісторыі з аднагодкамі з Украіны, Беларусі, Літвы і Расіі.

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1230-4018
  2. Mówią Wieki Numer Specjalny (польск.). E-Kiosk S.A.. Праверана 20 лютага 2021.
  3. Magazyn Historyczny Mówią Wieki (польск.). Gazeta Współczesna[pl] (18 жніўня 2009). Праверана 20 лютага 2021.
  4. Mówią Wieki (польск.). Ruch S.A. (3 сакавіка 2021). Праверана 3 сакавіка 2021.
  5. Jaromir Kwiatkowski. Dlaczego warto ją mieć? Rozmowa z autorami (польск.). Dziennik Wschodni[pl] (19 жніўня 2009). Праверана 20 лютага 2021.
  6. Мацвеева Т.. У Віцебску прэзентавалі глянцавы часопіс, прысвечаны Аршанскай бітве(недаступная спасылка). TUT.BY (16 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2014. Праверана 20 лютага 2021.