Вінцэнт Адынец
Вінцэнт Адынец (руск.: Викентий Иванович Одынец, польск.: Wincenty Odyniec; 8 сакавіка 1865 — 1 чэрвеня 1952) — расійскі і польскі генерал, герой Першай сусветнай вайны.
Вінцэнт Адынец | |
---|---|
польск.: Wincenty Odyniec | |
| |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1865 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 1952 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Польшча |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны |
Руска-японская вайна, Першая сусветная вайна, Савецка-польская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВерагодна, належаў да шляхецкага роду Адынцоў герба «Адынец»[1]. Нарадзіўся 8 сакавіка 1865 года ў сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Яго дзядзька Франц Вікенцьевіч Адынец быў генерал-лейтэнантам і членам Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі.
Адукацыю атрымаў у Мінскім гарадскім вучылішчы і Віленскім пяхотным юнкерскім вучылішчы, з якога выпушчаны ў 1888 годзе падпаручнікам у 60-ы пяхотны Замосцкі полк.
У 1904—1905 гадах, быўшы ў чыне капітана браў удзел у руска-японскай вайне.
Пачатак Першай сусветнай вайны падпалкоўнік Адынец сустрэў на пасадзе камандзіра батальёна Замосцкага палка і ўжо 7 кастрычніка 1914 года Найвышэйшым загадам быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені
За тое, што 12 жніўня 1914 года пад в. Вяржбова, быўшы начальнікам галаўнога атрада, захапіў і ўтрымаў вышыні, занятыя праціўнікам, чым спрыяў поспеху атрада і паражэнню праціўніка. |
У 1915 годзе Адынец быў узведзены ў палкоўнікі (са старшынствам ад 28 лістапада 1913 года) і неўзабаве прызначаны камандзірам 417-га пяхотнага Луганскага палка. 10 лістапада 1915 года ўзнагароджаны Георгіеўскай зброяй. 30 красавіка 1917 года атрымаў чын генерал-маёра (са старшынствам ад 28 лістапада 1915 года), служыў пры штабе Кіеўскай ваеннай акругі і камандаваў пяхотнай брыгадай. Улетку 1917 года ён быў пераведзены ў 1-ы Польскі корпус на пасаду камандзіра дывізіі.
У снежні 1918 года Адынец быў прыняты на службу ў Польскую армію і прызначаны памочнікам начальніка Літоўска-Беларускай дывізіі. У 1919 годзе камандаваў польскімі войскамі ў Беластоку і Ваўкавыску, а затым быў камандуючым 3-й Велікапольскай стралковай дывізіяй, узнагароджаны сярэбраным крыжам ордэна Virtuti Militari. У 1920 годзе Адынец з прычыны няўдалых дзеянняў супраць савецкіх войскаў быў зняты з пасады начальніка дывізіі і прызначаны ў распараджэнне Вярхоўнага галоўнакамандуючага, затым знаходзіўся пры Генеральным штабе. 1 лістапада 1921 года выйшаў у адстаўку. 26 кастрычніка 1923 года Адынец быў залічаны ў корпус генералаў запасу.
У адстаўцы жыў у Міляноўку, дзе памёр 1 чэрвеня 1952 года.
Крыніцы
правіць- ↑ Р. В. Баравы, Л. Л. Чарняўская. Адынцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Літаратура
правіць- «Летопись войны 1914 года». — № 32. Официальный отдел. — 28 марта 1915 г. — С. 62.
- «Разведчик». — № 1253. — 4 ноября 1914 г. — С. 762
- Шабанов В. М. Военный орден Святого Великомученика и Победоносца Георгия. Именные списки 1769—1920. Биобиблиографический справочник. М., 2004. — С. 671. — ISBN 5-89577-059-2
- Stawecki P. Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939. — Warszawa, 1994. — ISBN 83-11-08262-6