Адам Ганоры Кіркор
Адам Ганоры Кіркор (1818, в. Слівіна Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні Расійская імперыі, цяпер Манастыршчынскі раён Смаленскай вобласць, Расія — 1886, Кракаў; Псеўданімы і крыптанімы: A.K.; A.H.K.; J. ze Ś.; J. ze Śliwina; Jacek ze Śliwina; Jan ze Śliwina; K.A.H.; Sobarri; Tułacz Sobarri; Wydawca Albumu Wileńskiego) — гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец.
Адам Ганоры Кіркор | |
---|---|
польск.: Adam Honory Kirkor | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1819[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1886 (67 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, археолаг, гісторык |
Навуковая сфера | археалогія |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі (1832—1834), скончыў экстэрнам Віленскую гімназію (1838). Паступіў на службу ў Віленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864 года. Адначасова займаўся літаратурнай і навуковай працай. У 1843 годзе выдаваў альманах «Radegast», у 1845—1846 гг. альманах «Pamiętnik umysłowy». У 1849 годзе стаў членам Віленскага статыстычнага камітэта, у 1850—1854 гг. рэдагаваў «Памятные книжки Виленской губернии». Праводзіў актыўныя археалагічныя раскопкі ў Беларусі і Літве, даследаваў каля 1000 курганоў. Матэрыялы, сабраныя ў 1840-1850-я гады А. Кіркорам, склалі дзве часткі 3-га тома выдання «Маляўнічая Расія» («Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе», 1882).
У 1854 годзе быў звольнены з пасады за артыкул "Вялікі князь Вітаўт".[3] З 1855 г. — член Віленскай археалагічнай камісіі, кіраўнік Віленскага музея старажытнасцяў, якому ахвяраваў свае калекцыі. У 1856 г. стаў членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагічнага таварыства; з 1857 г. — член Рускага геаграфічнага таварыства. У 1857—1858 гг. выдаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska», забаронены пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і палітычнага эмігранта І. Лялевеля. Публікаваў «Pismo zbiorowe Wileńskie» (1859, 1862). У 1859 г. заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. Супрацоўнічаў з фалькларыстам і этнографам Дамінікам Ходзькай.
У 1859—1865 гг. выдаваў і рэдагаваў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник») (на польскай і рускай мовах). У 1863 г. прыцягваўся да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р. Траўгут. Кіркор страціў магчымасць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Там разам з М. Юматавым у 1868—1871 гг. выдаваў газету «Новое время». З 1872 года ў Кракаве выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Na dziś» (1872) i «Teka Krakowska» (1884). З 1873 г. — член Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
ТворыПравіць
- Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1—2. Вильна, 1852—1853;
- Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3;
- Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865);
- O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Kraków, 1874;
- Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсімільнае перавыд.: Мн., 1993).
Зноскі
- ↑ http://www.sejm-wielki.pl/b/psb.11504.1
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2021.
- ↑ [1]
ЛітаратураПравіць
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Янчук Н. А. К. Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1888
- Зямкевіч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911
- Brensztejn Michał. Adam Honory Kirkor. Wilno, 1864
- Stolzman M. Czasopisma wileńskie Adama Honorego Kirkora. Kraków, 1973
- Kirkor S. Przeszłość umiera dwa razy. Kraków, 1978
- Цішчанка І. К. Да народных вытокаў. Мн., 1986
- ЭГБ, т. 4.
СпасылкіПравіць
Адам Ганоры Кіркор на Вікісховішчы |