«Teka Wileńska» — навуковае і мастацка-літаратурнае перыядычнае выданне (альманах-зборнік), якое выдаваў у Вільні ў 1857—1858 гадах на польскай мове (пад псеўданімам «Jan ze Śliwina») Адам Кіркор (1818—1886). Выданне карысталася папулярнасцю, але праз паўтара года было забаронена пастановай расійскага урада пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і палітычнага эмігранта Іаахіма Лялевеля (1786—1861). Усяго выйшла шэсць нумароў. У альманаху друкаваліся як творы мастацкай літаратуры (проза і паэзія), так і публіцыстыка і навукова-папулярныя артыкулы. У 5-м нумары ўтрымліваюцца матэрыялы, якія маюць дачыненне да тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Teka Wileńska
Тып альманах
Выдавец Адам Ганоры Кіркор
Заснавана 1857
Спыненне публікацый 1858
Мова польская

Спысылкі

правіць