Мікалай Тарасавіч Раманоўскі

Вучоны ў галіне геаграфіі і эканомікі

Мікалай Тарасавіч Раманоўскі (7 снежня 1912, Мінск — 7 студзеня 1997) — беларускі эканаміст, географ. Доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Тарасавіч Раманоўскі
Дата нараджэння 7 снежня 1912(1912-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1997(1997-01-07) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1971)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1938).

Працаваў у Мінскім статыстычным тэхнікуме (1944—1946, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1946, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін, у 1968—1986 — загадчык кафедры, 1947—1956 і 1962—1983 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія Беларусі.

Узнагароды

правіць

Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1975) і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 512.
  • Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — Інфармацыя: год нараджэння 1919 — памылковы.
  • Романовский Николай Тарасович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 492.
  • Романовский Николай Тарасович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 238—239.