Пятроўшчына (станцыя метро)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь
Пятроўшчына (трансліт.: Piatroŭščyna) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Адкрылася 7 лістапада 2012 года ў складзе 4-й пускавой чаргі разам са станцыямі Грушаўка і Міхалова.
«Пятроўшчына» руск.: Петровщина | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
| |
Дата адкрыцця | 7 лістапада 2012 |
Код станцыі | 111 |
Суседнія станцыі | Міхалова і Малінаўка |
![]() |
Станцыя знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцамі Голубева і Сямашкі. З боку вуліцы Голубева знаходзіцца жылы мікрараён Паўднёвы Захад, з боку вуліцы Сямашкі — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 9-я гарадская клінічная бальніца і Студэнцкая вёска.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятроўшчына (станцыя метро)