Усход (станцыя метро)
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Барысаўскі тракт» і «Маскоўская».
«Усход» | |
![]() | |
Дата адкрыцця: | 1986 |
---|---|
Суседнія станцыі: | Барысаўскі тракт і Маскоўская |
![]() |
Станцыя «Усход» была адкрыта 31 снежня 1986 ў складзе другой чаргі мінскага метро.
КанструкцыяПравіць
Станцыя аднаскляпеневая з маналітнага жалезабетону.
У аснове архітэктурна-мастацкага рашэння пакладзеная тэма асваення космасу. Нетрадыцыйна вырашаны ўвесь унутраны аб’ём. Станцыя — сучаснае інжынернае збудаванне, якое па форме нагадвае касмічны карабель з вокнамі ілюмінатараў.
Мастацкі вобраз інтэр’ера створаны на аснове адзінага архітэктурнага элемента, выкананага са зборнага жалезабетону ў выглядзе пялёстка кветкі. Падоўжаная стрэшка на пуцявой сцяне платформы з’яўляецца святлоабарончым элементам і адначасова экранам светлавога патоку, які накіраваны на столь. Эстэтычны выгляд станцыі заключаны ў мяккасці ліній усяго аб’ёму і яго індывідуальных архітэктурных элементаў. Добрая асветленасць, злучэнне белай столі з цёмна-чырвоным гранітным абліцоўваннем пуцявых сцен і надпісаў, выкананых у залатым тоне, ствараюць уражанне лёгкасці і прастору.
ВыхадыПравіць
Выхады са станцыі вядуць да жылога мікрараёна «Усход-1», новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі і сада.
Пуцявое развіццёПравіць
За станцыяй у бок «Барысаўскі тракт» размешчаны пашорсны з’езд, бо станцыя з’яўлялася канчатковай з 31 снежня 1986 года да 7 лістапада 2007 года.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усход (станцыя метро)