Парк Чалюскінцаў (станцыя метро)
Парк Чалюскінцаў (трансліт.: Park Čaliuskincaŭ) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Маскоўская» і «Акадэмія навук».
«Парк Чалюскінцаў» руск.: Парк Челюскинцев | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Праектная назва | Парк імя Чалюскінцаў |
Раён | Першамайскі |
Тып | аднаскляпеністая дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Даўжыня платформы, м | 102 |
Архітэктары | Барыс Алегавіч Юрцін, К. Вязгін[d], Уладзімір Мікалаевіч Крывашэеў і В. А. Сокал[d] |
Мастакі | Міцічкін[d] і Юрый Індрыксан[d] |
Узведзена | Мінскметрабуд |
Выхад да вуліц | Прасп. Незалежнасці, вул. Талбухіна, вул. Калініна і пл. Калініна |
Наземны транспарт | А: 25, 37, 89э, 91, 100 |
Час адкрыцця | 5:42 |
Час закрыцця | 2:07 |
Код станцыі | 120 |
Суседнія станцыі | Маско́ўская і Акадэмія навук |
![]() |
Гісторыя Правіць
Станцыя «Парк Чалюскінцаў» пачала ўзводзіцца ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1977 годзе па праекце архітэктараў Б. Юрціна, К. Вязгіна, У. М. Крывашэева, В. Сокала і мастакаў Міцічкіна, Ю. Індрыксана[1]. Менавіта тут была ўбіта першая паля будучага метрапалітэна. Станцыя ўрачыста была адкрыта 30 чэрвеня 1984 года разам з першымі 8-ю станцыямі Маскоўскай лініі.
Архітэктура Правіць
Перонная зала станцыі перакрыта жалезабетонным скляпеннем, якое апіраецца на абліцаваныя цёмным гранітам пуцявыя сцены. Падоўжнае і папярочнае чляненне скляпення надае станцыі своеасаблівае аблічча. Галоўную кампазіцыйную ролю ў архітэктурна-мастацкім афармленні пероннай залы адыгрываюць 8 дэкаратыўных люстраў по восі скляпення і 34 бакавыя свяцільні ў нішах склянення. Люстры, свяцільні, выкананыя з шкла залацістага колеру, у спалучэнні з белымі скляненнямі надаюць станцыі ўрачыстасць. Колеравае вырашэнне станцыі — бела-ружовы тон, які дапаўняецца гарманічным увядзеннем у аддзелку люстраў і скляпення дэкаратыўна-мастацкіх элементаў з латуні[2].
Выхады Правіць
Выхады станцыі размешчаны каля парку імя Чалюскінцаў, батанічнага саду і гадзіннікавага завода «Луч». Непадалёк ад станцыі размешчана Дзіцячая чыгунка.
Фотагалерэя Правіць
-
Пуцявая сцяна
-
Паказальнікі
-
Дэкаратыўная ўстаўка ў нішы збору
-
Дэкаратыўныя люстры
-
-
Выхад у тарцы станцыі
-
Падземны пераход з уваходам на станцыю
-
Уваход на станцыю з праспекта Незалежнасці
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура Правіць
- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк Чалюскінцаў (станцыя метро)