Малінаўка (станцыя метро)
Малінаўка (трансліт.: Malinaŭka) — канцавая станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, знаходзіцца на перакрыжаванні прасп. Дзяржынскага, вул. Ясеніна і вул. Яна Чачота, ля мікрараёнаў Малінаўка і Брылевічы. Адкрыццё адбылося 3 чэрвеня 2014 года.
«Малінаўка» руск.: Малиновка | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 3 чэрвеня 2014[1] |
Код станцыі | 110 |
Суседнія станцыі | Пятроўшчына |
![]() |
Будаўніцтва станцыі пачалося ў 2010 годзе. Архітэктар — Уладзімір Целяпнёў, скульптар — Максім Пятруль.
Будаўніцтва перагонных тунэляў ад станцыі «Пятроўшчына» да перасячэння з вуліцай Касманаўтаў вялося закрытым спосабам, ад скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў да станцыі «Малінаўка» — адкрытым спосабам.
ДызайнПравіць
Беларускі скульптар Максім Пятруль з’яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцыі Малінаўка, спраектаванай архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На гэтай станцыі ажыццяўляецца ўкараненне твораў мастацтва М. Петруля, а сама станцыя набыла экспазіцыйную функцыю, становячыся выставачнай пляцоўкай, альтэрнатыўнай традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўнай задачай твораў з’яўляецца не столькі дэкаратыўная функцыя, колькі рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе ў якасці завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор» [2].
ГалерэяПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малінаўка (станцыя метро)
- Сайт минского метрополитена. Как это было: станция «Малиновка» (руск.)
- Сайт минского метрополитена. Минский скульптор Максим Петруль рассказал о том, как создавался образ станции «Малиновка» (руск.)