Інстытут культуры (станцыя метро, Мінск)
Інстытут Культуры (трансліт.: Instytut Kuĺtury) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Грушаўка». З’яўлялася канцавой станцыяй лініі да 7 лістапада 2012 года[1] і самы працяглы час за ўсю гісторыю Мінскага метрапалітэна (28 гадоў). Шостая па загружанасці станцыя метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца 47,4 тыс. чалавек у суткі[2].
«Інстытут культуры» | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Праектная назва | «Маскоўская» |
Раён | Кастрычніцкі |
Тып | аднаскляпеністая дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Архітэктары | Віктар Паўлавіч Іўлічаў, Валерый Фёдаравіч Ачайкін, Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч і Карл Іосіфавіч Эпштэйн |
Мастакі | В. Чайка[d] і Сцяпан Іванавіч Катовіч |
Выхад да вуліц |
Маскоўская вуліца, Суражская вуліца, Магілёўская вуліца, Слонімская вуліца, Прыгожая вуліца, завулак Фабрыцыуса |
Пераходы на станцыі | Платформа Інстытут Культуры |
Наземны транспарт | А: 4, 4д, 6, 10, 32с, 40, 45, 47с, 50с, 52, 53, 73, 100, 101, 111, 163, 191; Тб: 8, 12, 27, 43, 51, 63, 64; |
Час адкрыцця | 5:30 |
Час закрыцця | 1:55 |
Код станцыі | 114 |
Суседнія станцыі | Плошча Леніна і «Грушаўка» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУзведзена па праекце архітэктараў В. Іўлічава, В. Ачайкіна, Я. Леановіча, К. Эпштэйна, мастакоў В. Чайкі, С. Катовіча[3]. Станцыя была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Пры праектаванні станцыю планавалі назваць «Маскоўскай» аднак да моманту адкрыцця Мінскага метро рашэнне было зменена і «Маскоўскай» назвалі станцыю ў процілеглым канцы лініі[4].
Архітэктура
правіцьУ аснове архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі тэма гісторыі і росквіту культуры Савецкай Беларусі. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем, падзеленым дэкаратыўнымі тэматычнымі ўстаўкамі з літага шкла. Па восі скляпення размешчаны люстры з хрусталёвага шкла. Для аддзелкі пуцявых сцен і падлогі выкарыстаны паліраваны граніт. Малыя формы і сродкі інфармацыі ўсіх станцый выкананы паводле праекта архітэктараў М. Грыбава, А. Аксёнавай пры ўдзеле У. Сокала[3].
Мастак-манументаліст В. Чайка на абедзвюх пуцявых сценах выканаў па 12 паясоў з літога жоўтага, аранжавага і чырвонага шкла, якія называюцца «Гісторыя развіцця культуры Беларусі». На іх адлюстраваныя беларускія майстры за працай: ганчары, кавалі, дойліды, ткачы і іншыя.
Шляхавое развіццё і выхады
правіцьЗа станцыяй знаходзіцца адваротны тупік і СЗГ у дэпо «Маскоўскае».
Выхады станцыі вядуць да пасадачных платформаў электрацягнікоў Аршанскага, Брэсцкага і Асіповіцкага кірункаў, галоўнага корпуса Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.
Галерэя
правіць-
Свяцільня
-
Дэкаратыўныя ўстаўкі на пуцявых сценах
Зноскі
правіць- ↑ Открыты новые станции Минского метро
- ↑ Ежедневно услугами минского метро пользуются примерно 918 тыс. пассажиров(недаступная спасылка)
- ↑ а б Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Звязда(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інстытут культуры (станцыя метро, Мінск)