Віктар Паўлавіч Іўлічаў

Віктар Паўлавіч Іўлічаў (нар. 1946, Баку) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры і Украінскай акадэміі архітэктуры[1].

Віктар Паўлавіч Іўлічаў
Дата нараджэння 1946
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 15 гадоў працаваў у праектным інстытуце «Белдзяржпраект», 3 гады правёў у замежнай камандзіроўцы на Кубе, у Гаване, з 1983 года — галоўны мастак, намеснік начальніка, з 1985 года працаваў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама першы намеснікам галоўнага архітэктара г. Мінска. У 19912014 гадах дырэктар НПРУП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Пашырыў і мадэрнізаваў базу інстытута, стымуляваў прафесійны рост супрацоўнікаў, укараніў новыя прынцыпы і метады праектавання, надаў інстытуту значэнне навуковага і праектнага цэнтра рэспублікі, які выконвае практычна ўсе праекты горадабудаўнічай дзейнасці ў Беларусі, а таксама актыўна ажыццяўляе экспарт праектных паслуг і супрацоўніцтва з замежнымі краінамі — Расіяй, Украінай, Польшчай, Казахстанам, Азербайджанам, Прыбалтыкай, Германіяй, Нідэрландамі, Венесуэлай[1].

Галоўны архітэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку», якая працуе над індустрыяльным паркам «Вялікі Камень».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (усё ў суаўтарстве): першыя серыі аб’ёмна-блокавых жылых дамоў 3-АПБ (19701976), 2-я чарга мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (19721974)[2], станцыя метрапалітэна «Інстытут культуры» (1980—1984), рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Мінску (1983—1984)[1], будынка абласнога драматычнага тэатра ў Гомелі[3], Міжнародны маладзёжны лагер «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1978—1980), эскіз-ідэя цэнтра Гаваны, Куба (1981—1983), гасцініца «Лас-Пальмас», Куба (1982), міжнародны памежны пераход «Варшаўскі мост» у Брэсце (2004), помнік князю Давыду ў Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці (2000)[1], будынак Генеральнага консульства Польшчы (1988) у Мінску, генпланы Магілёва, Віцебска, Гродна, Гомеля, Брэста і інш[3].

УзнагародыПравіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2003), Ганаровы будаўнік (2008)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Ивличев Виктор Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 Ивличев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  3. 3,0 3,1 Дайджесты. Анонсы. Даты

ЛітаратураПравіць

  • Ивличев Виктор Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Ивличев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.