Генеральнае консульства Польшчы ў Менску

Генеральнае консульства Польшчы ў Менску — консульская ўстанова Польскай Рэспублікі ў БССР, якая размяшчалася ў Менску[1].

Будынак на рагу сучасных праспекта Незалежнасці і вуліца Леніна, у якім у 1924—1925[удакладніць: камент.] гадах размяшалася консульства Польскай Рэспублікі ў Менску

Генеральнае консульства ў Менску дзейнічала з 1924 года[1]. Дыпмісія займала другі паверх былога гатэля па Савецкай вуліцы, 84, тут мелася дзесяць пакояў, кухня, прыбіральня і ванная. На першым паверсе знаходзіліся прыватныя кватэры. Польскім уладам даводзілася плаціць за арэнду 6 тысяч рублёў на год (станам на 1928 год). У 1931 годзе польскім дыпламатам дазволілі заняць частку першага паверху[1].

Польскія консульствы займаліся пытаннямі грамадзянства, выдавалі візы на ўезд на тэрыторыю Польшчы, сачылі за захаваннем польскіх вайсковых і цывільных пахаванняў на тэрыторыі СССР. Дыпламатам Другой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі БССР і УССР прыходзілася вырашаць і некаторыя маёмасныя пытанні, якія тычыліся былых зямельных уладанняў (а таксама маёмасці) грамадзян Польшчы, якія ў выніку Рыжскай дамовы іх страцілі[2].

Вялікая ўвага надавалася апецы над польскімі грамадзянамі, асуджанымі за “палітычныя злачынствы”. У 1928 годзе Консульства Другой Рэчы Паспалітай у Менску апекавалася 23 асобамі, якія знаходзіліся ў турмах АДПУ. Аднак адной з галоўных задач польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў была выведка[2].

Пасля 17 верасня 1939 года польскае консульства ў Мінску было атакаванае «мясцовымі працоўнымі масамі». Дыпламатам на чале з консулам Вітальдам Аконьскім дазволілі выехаць з Мінску[1].

У сакавіку 1940 года на пасяджэнні Бюро ЦК КП­(б)Б было вырашана пера­даць будынак, які раней займала польскае консульства, Народнаму камісарыяту ўнутраных спраў БССР[1].

Кіраўнікі консульства правіць

Зноскі

  1. а б в г д Як польскія шпіёны пад носам НКУС працавалі | Новы Час. web.archive.org (17 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 4 снежня 2023.
  2. а б 1939 год. Трагедыя польскіх дыпламатаў у СССР. Частка 1 . Новы Час (15 чэрвеня 2015). Праверана 4 снежня 2023.