Вялікі Камень (індустрыяльны парк)

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — тэрытарыяльная адзінка са спецыяльным прававым рэжымам у Беларусі.

Вялікі Камень
кіт.: 中白工业园
Тып арганізацыі навуковы парк[d], прамысловая зона[d] і асобая эканамічная зона[d]
Заснаванне
Дата заснавання 5 чэрвеня 2012
industrialpark.by
Commons-logo.svg Вялікі Камень на Вікісховішчы

Створаны ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі ад 5 чэрвеня 2012 года. Статус асобнай тэрытарыяльнай адзінкі са спецыяльным прававым рэжымам нададзены тэрмінам на 50 гадоў[1].

Кiтайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялiкі камень» знаходзіцца за 25 кіламетраў ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска, у непасрэднай блізкасці ад мiжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай аўтамабільнай магістаралi Е30 Берлін-Масква. Агульная плошча складае 112,5 квадратных кіламетраў.

Канцэпцыя індустрыяльнага парка — стварэнне новага экагорада, у якім спалучаецца вытворчая, жылая, адміністратыўная інфраструктура з экалагічнай накіраванасцю.

У развіцці парка акцэнт робіцца на інавацыі і стварэнне сумесных высокатэхналагічных вытворчасцяў. Прыярытэтныя напрамкі: электроніка і тэлекамунікацыі, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне, электронная камерцыя, захаванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных, новыя матэрыялы, лагістыка[3], а таксама сацыяльна-культурная дзейнасць і навукова-даследчыя працы.

Структура кіравання

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» мае трохузроўневую структуру кіравання:

— Міжурадавы каардынацыйны савет;

— Адміністрацыя парка (кіpаўнік — Аляксандр Ярашэнка);

— СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» (генеральны дырэктар — Лі Хайсінь).

Міжурадавы каардынацыйны савет ажыццяўляе пастаноўку стратэгічных задачаў, каардынацыйную падтрымку работы парка, вырашэнне пытанняў, якія патрабуюць удзелу ўрадаў абедзвух краін.

Адміністрацыя парка ажыццяўляе кіраванне паркам, прыцягненне рэзідэнтаў і інвестараў, рэгістрацыю рэзідэнтаў і іх комплекснае абслугоўванне па прынцыпе «адна станцыя».

СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» вядзе будаўніцтва інфраструктуры і іншых аб’ектаў на тэрыторыі парка, пошук інвестараў.

Падатковыя ільготы

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 166 ад 12.05.2015 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку „Вялікі камень“», для рэзідэнтаў парка дзейнічае спецыяльны прававы і падатковы рэжым. Сярод асноўных ільгот:

— вызваленне ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку (на ўвесь тэрмін дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму, да 14 чэрвеня 2062 года);

— вызваленне ад падатку на прыбытак на 10 гадоў з моманту атрымання прыбытку, пасля аплаты падатку ажыццяўляецца па стаўцы, паменшанай на 50 % ад той, што дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь;

— стаўка падаходнага падатку для супрацоўнікаў кампаніяў-рэзідэнтаў складае 9 % замест 13 %;

— вызваленне ад ПДВ.

Акрамя гэтага, рэзідэнты парка маюць магчымасць арэндаваць зямельны ўчастак на тэрмін да 99 гадоў або набыць яго ў прыватную уласнасць.

У адпаведнасцi з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусi № 490 ад 22 студзеня 2018 года, індустрыяльнаму парку нададзены статус «тэрытарыяльнай асобай эканамічнай зоны». Такім чынам, «Вялікі камень» атрымаў максiмальны аб’ём ільготаў адпаведна Мытнаму кодэксу ЕАЭС.

«Адна станцыя»

З 10 верасня 2018 года на тэрыторыі індустрыяльнага парку працуе «Адна станцыя» — сістэма комплекснага абслугоўвання кампаніяў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у індустрыяльным парку. Усе неабходныя працэдуры і паслугі можна атрымаць у парку.

«Адна станцыя» абслугоўвае рэзідэнтаў і інвестараў, СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка», удзельнікаў будаўніцтва аб’ектаў парка і іншыя кампаніі, якія знаходзяцца у «Вялікім камні». Абслугоўванне ажыццяўляюць прадстаўнікі адміністрацыі парка, рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў, а таксама дзяржаўных арганізацыяў, працэдуры і паслугі якіх запатрабаваны кампаніямі.

Рэзідэнты індустрыяльнага парка

На 8 студзеня 2020 года ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку зарэгістраваны 60 рэзідэнтаў (25 — з Кітайскай Народнай Рэспублікі, 9 — з Рэспублікі Беларусь, 8 — з Аўстрыі, Германіі, ЗША, Расіі, Ізраіля, Літвы, Швейцарыі).

1. ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс»

2. ТАА «Завод тэлекамунікацыйнага абсталявання»

3. ТАА «Зумліон Бел-Рус»

4. ТАА «НанаПектын»

5. ТАА «Чэнду Сіньчжу Шоўкавы Шлях Развіццё»

6. ТАА «Чайна Мэрчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная Кампанія»

7. ТАА «УайЦіОу Тэхноладжы БіЭлЭр»

8. ТАА «САС Індастрыял»

9. ТАА «Грэйтдэкор»

10. ТАА"БЕЛ ЛОТАС-ЛЭНД"

11. ТАА «АЕ Інтэрнэшнл Інвэстмэнт»

12. ТАА «Кампанія па вытворчасці асвятляльных прыбораў з вадкім металам „Фэн Чэн“»

13. ТАА «Флюенс Тэхноладжы Груп»

14. ТАА «Хэшрэйт»

15. ТАА «Рухтэх»

16. ТАА «СЕТС кітайская электратэхніка»

17. ТАА «Нью Крафт Тэхноладжыс»

18. ТАА «Ассамедыка»

19. ТАА «Аптычныя сапфіры»

20. ТАА «МАЗ-Вейчай»

21. ТАА «Лэс-Інтэрнэшнл (МСК) інфармацыйныя тэхналогіі»

22. ТАА «Леванта Груп»

23. ТАА «СІГІКОП -Высокія тэхналогіі»

24. НВТАА «Кампазітныя канструкцыі»

25. ТАА «РЭСІФ Тэхналогіі Бел»

26. ТАА «Міжнародная тэхналагічная кампанія „Інтэлектуальнае абсталяванне“»

27. Унітарнае прыватнае вытворчае прадпрыемства «КУВО»

28. ТАА «АССІС»

29. ТАА «Стандарт НУВО»

30. ТАА «Дуамедыка»

31. ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы»

32. ЗАТ «РэкомБел»

33. ТАА «СІТАМ Інтэліджэнс Эквіпмэнт»

34. ТАА «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга „Iнстытут Белдзяржпраект“»

35. ТАА «Лічбаград Цзяньі»

36. ТАА «ГТА (МСК) тэхналогіі дадзеных»

37. ТАА «Навукова-вытворчы цэнтр БелАграГен»

38. ТАА «СФ Медыкал Продактс»

39. ТАА «Сыкай Тэхноладжы (МСК)»

40. ТАА «Юньчжы Тэкноладжы (БЛР)»

Па стане на пачатак 2022 года ў парку было зарэгістравана 85 рэзідэнтаў. У 2021 г. прадукцыі ў парку было выраблена на 120 мільёнаў даляраў — больш, чым за ўсе папярэднія гады[2].

Рэзідэнтам парка можа стаць юрыдычная асоба, якая створана ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзiцца на тэрыторыі парка і ажыццяўляе або плануе ажыццявіць у парку інвестыцыйны праект. Ён павінен адпавядаць асноўным напрамкам дзейнасці індустрыяльнага парку і патрабаванням да аб’ёму інвестыцый. Сума інвестыцый павінна складаць не менш за 500 тысячаў даляраў ЗША для праектаў у галіне навуковых распрацовак і для астатнiх праектаў пры ўмове іх рэалізацыі на працягу 3 гадоў, і 5 мільёнаў даляраў ЗША, калі тэрмін рэалізацыі праекта большы за 3 гады.

На 1 лютага 2019 года аб’ём заяўленых інвестыцый склаў больш за 1 млрд даляраў ЗША.

Будаўніцтва парка

У 2018 годзе завяршылася інфраструктурнае ўладкаванне стартавай пляцоўкі плошчай 354 гектараў. Зараз ажыццяўляецца комплекснае асваенне тэрыторыі першага этапу плошчай 850 га. Да 2020 году плануецца яго завяршыць.

У склад парку ўваходзіць 15 вёсак, па назве адной з якіх індустрыяльны парк атрымаў сваю назву.

  • Быкачына
  • Бярозавая Гара
  • Лазовы Куст
  • Самсонаўка
  • Загор’е
  • Заямнае (усходняя частка)
  • Чырвоны Лужок
  • Першамайская
  • Дзехань
  • Лукава
  • Зялёны Лужок
  • Дуброва
  • Задвор’е
  • Вялікі Камень
  • Сінія Горы

21 лістапада 2018 года пачалося будаўніцтва першага жылога дома каля вёскі Быкачына, разлічанага на 156 кватэраў. 18 снежня 2018 года пачалося будаўніцтва Кітайска-Беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Ацэнкi праекта

12 мая 2015 года падчас візіта у Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» старшыня КНР Сі Цзіньпін назвал яго «жамчужынай Эканамічнага пояса Шаўковага Шляху»[3].

У сакавіку 2018 года эксперты Forbes назвалі «Вялікі камень» «смарагдам эканамічнага росту Беларусі»[4].

Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР назваў «Вялікі камень» «Беларускім Ганконгам»[5]

Зноскі

СпасылкіПравіць