Нацыянальны аэрапорт Мінск

аэрапорт

Нацыянальны аэрапорт Мінск (англ.: Minsk National Airport) — галоўны аэрапорт Беларусі, месціцца за 42 км на ўсход ад Мінска. Належыць да катэгорыі аэрапортаў з пасажыраплынню ад 5 да 10 млн на год.[2] Сённяшняя прапускная здольнасць аэрапорта складае 5,8 млн пасажыраў на год.

Нацыянальны аэрапорт Мінск
Minsk National Airport
Выява лагатыпа
ІАТА: MSQІКАА:

UMMS

MSQ (Мінская вобласць)
MSQ
MSQ
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Краіна
Размяшчэнне Мінск, Беларусь
Дата адкрыцця 1982
Уладальнік дзяржава
Эксплуатант Уладзімір Чараухін[1] (дырэктар)
Хаб для Belavia
Вышыня НУМ 204
Сайт airport.by/en
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
13R/31L
13L/31R
3 641x60
3 700x60
бетон
Статыстыка (2018)
Гадавы пасажырапаток 4 536 618 10,3%
Гадавы грузапаток 26 082 6,6%
Узлётаў/Пасадак 20 217 10,6%
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2000 годзе РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» стала правапераемнікам самастойнага прадпрыемства «Аэрапорт Мінск-2».

Гісторыя

правіць

Аэрапорт «Мінск-1», які знаходзіўся ў межах горада, паступова забудоўваўся з усіх бакоў і меў узлётна-пасадачную паласу даўжынёй усяго 2000 метраў, што дазваляла прымаць тут самалёты не буйней за Ту-134 і Як-42. Да сярэдзіны 1970-х гадоў, нават з улікам уводу ў эксплуатацыю новага тэрмінала, аэрапорт апынуўся не ў стане абслужыць усе жадаючых. Адзіным магчымым варыянтам вырашэння праблемы было будаўніцтва новага аэрапорта за межамі Мінска[3].

У 1976 годзе Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прынялі сумесную пастанову аб будаўніцтве ў ваколіцах беларускай сталіцы новага аэрапорта, які атрымаў назву «Мінск-2»[3]. Дзяржбуд СССР узгадніў тры варыянты размяшчэння. Аэрапорт «Мінск-2» мог размяшчацца трохі ўбаку ад магілёўскай трасы, паміж вёскамі Апчак і Волма. Яшчэ адна патэнцыйная пляцоўка знаходзілася паміж Курганам Славы і Астрашыцкім Гарадком. Абмяркоўвалася і магчымасць рэканструкцыі ў аэрапорт сумеснага базіравання і ваеннага аэрадрома ў Мачулішчах, але Міністэрства абароны СССР гэтую прапанову не ўхваліла[4]. Быў выбраны ўчастак плошчай 740 гектараў каля вёскі Шэметава Смалявіцкага раёна, за больш як 40 кіламетраў ад горада[3][4]. Дзеля будаўніцтва аэрапорта была знесена вёска Вялікі Лес[4].

Паколькі ў краіне не было кадраў, якія мелі б досвед праектавання аэрапортаў, аб’ект спачатку аддалі ленінградскаму спецыялізаванаму інстытуту «Ленаэрапраект». Калі архітэктурны савет у чарговы раз не прыняў прапанаваныя ленінградцамі планы і фасады, у конкурсе вырашылі задзейнічаць і мінскіх архітэктараў. Былі выбраныя два праекты, якія распрацавалі Нэлі Цямнова і Барыс Ларчанка, і было прынята рашэнне зрабіць з іх кампіляцыю[4]. Далейшым праектаваннем новага транспартнага збудавання займаўся аб’яднаны творчы калектыў інстытутаў «Ленаэрапраект» і «Мінскпраект». Узвядзенне складанага і дарагога комплексу, праектны кошт якога ацэньваўся ў 40 мільёнаў савецкіх рублёў, было даручана трэсту «Белтрансбуд» (УПП і вытворчыя аб’екты службова-тэхнічнай зоны) і будаўніча-мантажнаму аб’яднанню «Мінскпрамбуд». За першыя 5 гадоў будаўнікі змаглі ўзвесці толькі ўзлётна-пасадачную паласу, аб’екты сродкаў пасадкі, рулёжныя дарожкі, тэлефонную станцыю, склад ГЗМ і чыгуначны пуць. Будаўніцтва аэравакзала зацягнулася[3].

Першы самалёт, Ту-134, на ўзлётна-пасадачную паласу аэрапорта «Мінск-2» прызямліўся ў чэрвені 1982 года, а з 1 ліпеня таго ж года адсюль пачалі ажыццяўляцца рэгулярныя рэйсы ў Сімферопаль, Краснадар, Сочы, Ташкент, Ніжнявартаўск, Краснаярск і іншыя гарады СССР. У гэты час аэрапорт, у сутнасці, уяўляў сабой велізарную будпляцоўку, з 4 верасня 1982 года рэйсы спыніліся: недабудаваны будынак аэравакзала выключаў усякую магчымасць адпраўкі пасажыраў у восеньска-зімовы перыяд[3].

Для аднаўлення палётаў да жніўня 1983 года будаўнікі здалі ў эксплуатацыю часовы аэравакзал, які ўяўляў сабой ангар (захаваўся) памерамі 48×50 метраў і вышынёй 14 метраў. У будынку размяшчалася зона кантролю пасажыраў і багажу з прапускной здольнасцю 150 пасажыраў у гадзіну. Тут жа знаходзіліся службовыя памяшканні, білетныя касы, стойкі рэгістрацыі і нават буфет[3].

Па плане будаўніцтва першай чаргі аэрапорта, які ўключаў аэравакзальны комплекс, павінна было завяршыцца ў 1985 годзе. Але праект быў занадта буйным для БССР, меліся праблемы з фінансаваннем, бюджэт праекта ўвесь час узрастаў, пачаліся перабоі з будаўнічымі матэрыяламі[3].

1 лютага 1985 года побач з яшчэ не дабудаваным аэрапортам абылася першая ў яго гісторыі авіякатастрофа: пацярпеў крушэнне самалёт Ту-134 Другога Мінскага аб’яднанага авіяатрада Беларускага УГА, які выконваў рэйс Мінск — Ленінград, у выніку чаго загінулі 55 пасажыраў і 3 члены экіпажа з 80 чалавек, што знаходзіліся на борце. Апынулася, што перад узлётам самалёт быў недастаткова апрацаваны проціабледзяняльнай вадкасцю[ru][3].

Наяўнасць часовага аэравакзала дазваляла ўвесь час пашыраць геаграфію рэйсаў і колькасць перавезеных пасажыраў. Ужо ў 1986 годзе 60 % агульнага аб’ёму перавозак у рэспубліцы выконвалася праз Мінск-2. Да канца 1980-х гадоў на гэтай будоўлі было асвоена ўжо каля 60 млн рублёў[3].

Першы пускавы комплекс (міжнародны сектар з прапускной здольнасцю 600 чалавек у гадзіну) быў здадзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 1989 года, усесаюзны — толькі ў 1991 годзе, а цалкам галоўны пасажырскі тэрмінал быў гатовы толькі ў 19931994 гадах. Атрымаўся ён агульнай плошчай у 75 000 м² і прапускной здольнасцю ў 5,8 млн пасажыраў. Велізарны будынак, разлічаны на найактыўнейшае паветранае паведамленне часоў СССР, з цяжкасцю дабудаваны, апынущся фактычна нікому не патрэбны[3].

У 2016 годзе пачалося будаўніцтва другога ўзлётна-пасадачнай паласы, якая дазваляе зняць абмежаванні на прыём паветраных суднаў, у тым ліку Ан-225 і Airbus A380. Дзякуючы гэтаму прапускную здольнасць можна ўзрасці да 40 млн пасажыраў на год[5]. 4 красавіка 2019 з новага паса адбыўся першы тэхнічны рэйс, а 3 мая 2019 года ўзлётна-пасадачны пас быў урачыста адкрыты. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[6].

Архітэктура

правіць
 
Макет аэрапорта «Мінск-2». Гасцінічны комплекс злева не быў рэалізаваны

Аэравакзальны комплекс забудоўваўся з 1976 г. каля пасёлка Смалявічы. Праектаванне новага транспартнага комплексу было даручана аб’яднанаму творчаму калектыву ленінградскага спецыялізаванага інстытута «Ленаэрапраект» (архітэктары А. Ізаітка[ru], В. Сірота, Б. Воцінаў, канструктары-тэхнолагі Пракоф’еў, Смірноў) і «Мінскпраекта» (архітэктары Б. Ларчанка, Ю. Грыгор’еў, Г. Сысоеў, Н. Цямнова, інжынер-канструктар Л. Ваўчэцкі)[3]. У адзіным аб’ёмна-планіровачным вузле былі аб’яднаныя два аэравакзалы (унутрысаюзных і міжнародных ліній), камандна-дыспетчарскі пункт[ru], гасцінічны комплекс (не рэалізаваны), блок з рэстаранам, кафэ, барам. Аэравакзал (размешчаны ў дугападобным аб’ёме даўжынёю больш за 500 м) — дэцэнтралізаванага тыпу, зоны адпраўлення і прыбыцця пасажыраў раздзеленыя і знаходзяцца на розных узроўнях аб’ёма. Усе асноўныя памяшканні на трох галоўных паверхах дугападобнага аб’ёма, які завяршаецца тэхнічным паверхам і камандна-дыспетчарскім пунктам. Агульная прапускная здольнасць аэравакзала складала 1800 пасажыраў у гадзіну[7].

Да дугападобнага аб’ёма прымыкае гаэльны комплекс, які мае сувязь з аперацыйнымі заламі аэравакзала. У гатэльны комплекс уваходзілі два гатэлі на 550 для пасажыраў унутрысаюзных ліній і на 318 месцаў для пасажыраў міжнародных ліній, а таксама прафілакторый для лётнага саставу. У сувязі з размяшчэннем паблізу ад узлётна-пасадачных палос гатэль запраектаваны ў выглядзе чашы са ссунутымі паверхамі. Жылыя нумары размешчаныя ўнутры гэтай чашы, а яе вонкавыя сцены выконваюць ролю акустычных экранаў[7].

Увесь комплекс збудаваны з каркасна-панэльных канструкцый, зборныя жалезабетонныя элементы якіх распрацаваныя па індывідуальных праектах[7].

Авіякампаніі

правіць

Нацыянальны аэрапорт Мінск з’яўляецца портам прыпіскі і хабам для авіякампаніі Belavia. Таксама ў аэрапорце базуюцца аператар бізнес-авіяцыі BySky і грузавыя авіяперавознікі Genex, РубіСтар і ТрансАвіяЭкспарт.

Статыстыка

правіць

Агулам за 9 месяцаў 2019 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было абслужана 21 587 вылетаў (прырост склаў 11,8 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам) і 3 887 062 пасажыраў (прырост 9,5 %)[8].

Пасажыры Змена ад папярэдняга года Колькасць вылетаў Змена ад папярэдняга года Грузы, т Змена ад папярэдняга года
2003 6 230
2004 6 133 1,6 %
2005 559 114 10,9 % 5 456 2,8 % 5 904 3,7 %
2006 637 560 14,0 % 6 144 12,6 % 6 745 14,2 %
2007 830 481 30,0 % 7 590 23,5 % 7 873 16,7 %
2008 1 010 695 21,7 % 9 256 21,9 % 8 324 5,7 %
2009 1 028 886 1,8 % 9 341 0,9 % 7 687 7,7 %
2010 1 285 423 24,9 % 11 020 18,0 % 8 553 11,3 %
2011 1 437 825 11,9 % 13 686 24,2 % 8 667 1,3 %
2012 1 837 911 27,8 % 14 947 9,2 % 9 833 13,5 %
2013 2 182 177 18,7 % 16 585 11,0 % 10 476 6,5 %
2014 2 593 559 18,9 % 20 036 20,8 % 19 900 89,9 %
2015 2 782 866 7,3 % 20 365 1,6 % 16 509 17,0 %
2016 3 429 122 23,2 % 23 034 13,1 % 17 460 5,8 %
2017 4 114 512 20,0 % 24 508 6,5 % 18 465 5,8 %
2018 4 536 618 10,3 % 26 082 6,6 % 20 217 10,6 %
Крыніца: Паказнікі дзейнасці прадпрыемства. Нацыянальны аэрапорт Мінск
(гады: 2013[9], 2014[10], 2015[11], 2016[12], 2017[13], 2018[14])

Транспарт

правіць

Паміж Мінскам і аэрапортам дзейнічаюць аўтамабільныя зносіны. Ад аэрапорта ў Мінск курсуюць рэйсавыя аўтобусы № 300Э і 173Э.

Зноскі

правіць
  1. Назначен новый гендиректор Национального аэропорта Минск (руск.)
  2. Национальный аэропорт Минск обслужил 5-миллионного пассажира (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2019. Праверана 24 снежня 2019.
  3. а б в г д е ё ж з і к Районы, кварталы: Национальный аэропорт Минск
  4. а б в г Аэропорт «Минск»: 30 лет на взлете Архівавана 6 лістапада 2019.
  5. РЕПОРТАЖ: Национальный аэропорт Минск готовится к открытию второй взлетной полосы (руск.). Грамадства. БелТА (3 лістапада 2018).
  6. president.gov.by
  7. а б в С. Дз. Філімонаў. Мінскія аэрапорты // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  8. Национальный аэропорт Минск подвел итоги производственной деятельности (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Нацыянальны аэрапорт Мінск (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  9. Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт Минск» за 2013 год (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
  10. Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт Минск» за 12 месяцев 2014 года (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
  11. Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт за 2015 год (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
  12. Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт за 12 месяцев 2016 года (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
  13. Показатели деятельности предприятия (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2019. Праверана 17 сакавіка 2018.
  14. Национальный аэропорт Минск подвел итоги производственной деятельности за 2018 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (12 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 12 студзеня 2019.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць