РубіСтар
РубіСтар — беларуская грузавая авіякампанія са штаб-кватэрай у Мінску і хабам у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
RubyStar Airways | |
Дата заснавання | 2002 |
---|---|
Хабы | Нацыянальны аэрапорт Мінск |
Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь |
Сайт: https://rubystar.by/ |
Гісторыя
правіцьУП «Рубістар» было створана ў 2000 годзе як агенцтва па продажы грузавых перавозак па паветры.
У 2002 годзе авіякампанія атрымала ліцэнзію ў якасці авіяперавозчыка, якую выдаў Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].
Флот
правіцьRubyStar Airways мае ў сваім падпарадкаванні наступныя паветраныя судны:
- 5 Ан-12
- 2 Іл-76[2]
- 1 Boeing 747-400[2]
Санкцыі
правіць9 жніўня 2024 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла авіякампанію і яе дырэктара ў амерыканскі санкцыйны спіс[3].