Мінскпраект
Мінскпраект, праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» — найбуйнейшая праектная арганізацыя Беларусі, якая забяспечвае беларускую сталіцу комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада і прыгараднай зоны. Мінскпраект выконвае таксама функцыі тэрытарыяльнага праектнага інстытута па ўвязцы і размяшчэнні аб’ектаў, праекты якіх выконваюць іншыя арганізацыі.
«Мінскпраект» | |
---|---|
Тып | праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1945 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Ярмаловіч А.П. |
Галіна | будаўніцтва |
Прадукцыя | стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 650 |
Сайт | Інфармацыя на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама |
Гісторыя
правіцьУ студзені 1945 года пасля вызвалення Мінска пры галоўным архітэктары Мінска ствараецца архітэктурна-планіровачная майстэрня. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 5 лютага 1953 года архітэктурна-планіровчная майстэрня рэарганізавана ў праектную кантору «Мінгарпраект». 30 красавіка 1959 года Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР праектная кантора «Мінгарпраект» перайменавана ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінгарпраект», а ў красавіку 1961 года «Мінгарпраект» перайменаваны ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект».
У 1975 годзе на вуліцы Берсана ўзведзены новы будынак інстытута па праекце архітэктараў П. Кракалёва, С. Замараева, Л. Пагарэлава[1].
Рашэннем Мінгарвыканкама № 327 ад 21 красавіка 1997 года Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект» перайменаваны ў Дзяржаўнае прадпрыемства "Інстытут «Мінскпраект». Рашэннем Мінгарвыканкама № 707 ад 4 красавіка 2001 года Дзяржаўнае прадпрыемства "Інстытут «Мінскпраект» перайменавана ў Праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект».
Дзейнасць
правіцьПа праектах Мінскпраекта пабудаваны многія новыя жылыя раёны сталіцы: Малінаўка, Уручча, Красны Бор, Сухарава, Лошыца, а таксама раёны масавай жылой забудовы: Масюкоўшчына, Брылевічы, Каменная Горка, характэрнай рысай якіх з’яўляецца прынцып комплекснага будаўніцтва і добраўпарадкавання.
Інстытут займаўся праектаваннем унікальных грамадскіх будынкаў рознага прызначэння і добраўпарадкавання Мінска. Па праектах Мінскпраекта пабудаваныя многія будынкі, якія надалі яму характар і маштаб еўрапейскай сталіцы: гасцініца «Беларусь», Нацыянальны аэрапорт Мінск, аўтавакзал Маскоўскі, галоўны будынак чыгуначнага вакзала, крыты футбольны манеж, будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам на плошчы Незалежнасці, а таксама рэканструяваны асноўныя гарадскія праспекты і вуліцы, паркі, скверы і бульвары.
Колькасць працоўных інстытута — 650 чалавек. Вышэйшая інстанцыя — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама.
Кіраўнікі інстытута
правіцьКіраўнікамі прадпрыемства ў розныя гады былі:
- Елісееў А. М. (04.01.1950 — 31.05.1951),
- Пекарчык С. А. (31.05.1951 — 05.11.1959),
- Лінёвая Н. А. (13.11.1959 — 26.01.1960),
- Ляўко І. І. (26.01.1960 — 09.12.1966 і 04.03.1975 — 01.03.1981),
- Мадалінскі Г. А. (09.12.1966 — 05.03.1975),
- Гардзіенка М. Ц. (18.02.1981 — 13.01.1986),
- Інчакоў Н. А. (13.01.1986 — 20.03.2002),
- Лявуненка В. Ф. (06.09.2002 — 08.09.2003),
- Мілашэўскі І. Я. (08.09.2003 — 31.08.2008),
- Ярмаловіч А. П. (05.01.2009 г. — па цяперашні час).
Веб-старонка
правіць- https://minskproekt.by Архівавана 17 лютага 2020.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)