Станіслаў Мацвеевіч Замараеў
Станіслаў Мацвеевіч Замараеў (29 верасня 1939, Салехард, Цюменская вобласць — 10 красавіка 2001, Мінск) — беларускі архітэктар.
Станіслаў Мацвеевіч Замараеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2001 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і Мацвея Ягоравіча Замараева і Пелагеі Паўлаўны Мінінай[1]. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. З 1963 года — архітэктар, старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: 9-павярховы жылы дом з крамай і кафэ па праспекце Ракасоўскага, кінатэатр «Электрон» (1981), 7-павярховы жылы дом па вуліцы Рыбалкі (1982); у аўтарскім калектыве: Дом мадэляў па праспекце Машэрава (1970), будынак «Мінскпраекта» (1975), 9-, 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Танкавай (1974—1979), Енісейскай (1984), дзіцячая музычная школа ў мікрараёне Ангарская (1985) у Мінску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны дыпломам Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры (1980).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Наталляй Рыгораўнай Якушкавай (нар. 1946) меў сыноў Ягора і Івана[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Замараев Станислав Матвеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)