Genex
Genex — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая базуецца ў Мінску.
Genex | |
Дата заснавання | 1997 |
---|---|
Памер флота | 3 |
Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь |
Сайт: http://www.genex.by/ |

Гісторыя
правіцьКампанія ТАА Генекс была зарэгістраваная ў 1997 годзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск як мытнае агенцтва і транспартна-экспедыцыйнае прадпрыемства па ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў авіяцыйным і аўтамабільным транспартам.
У ліпені 2003 года было прынята рашэнне аб далейшым развіцці фірмы як авіякампаніі. Быў набыты першы самалёт Ан-2, які выконваў палёты на геамагнітную здымку, дэсантаванне парашутыстаў, авіяхімпрацы. У 2006 годзе кампанія пачала выконваць грузавыя авіяперавозкі самалётамі Ан-26Б па міжнародных паветраных лініях[1].
Флот
правіцьФлот складаецца з трох самалётаў Ан-26Б з бортавымі нумарамі EW-259TG, EW-328TG і EW-557TG.