Ташкент

сталіца Узбекістана

Ташке́нт (узб.: Toshkent, Тошкент) — сталіца Узбекістана. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Узбекістана і Цэнтральнай Азіі, цэнтр Ташкенцкай гарадской агламерацыі, найважнейшы авіяцыйны, чыгуначны і аўтамабільны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.

Горад
Ташкент
(узб.: Toshkent, Тошкент)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
11 раёнаў
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
  • 334,8 км²
Вышыня цэнтра
455 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 571 668 чалавек (2020)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
100000
Аўтамабільны код
01—09, (10 і 30 — старые)
Афіцыйны сайт
Ташкент на карце Узбекістана
Ташкент (Узбекістан)
Ташкент
Ташкент (Узбекістан)
Ташкент

Адміністрацыйна Ташкент дзеліцца на 11 раёнаў.

Гісторыя

правіць

Упершыню ўпамінаецца ў кітайскіх хроніках канца 2 — пачатку 1 стагоддзя да н.э. пад назвай Юні. У 4-5 стагоддзях н.э. нарадское паселішча Чач (Шаш) у цэнтры земляробчага аазіса, на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Усходам і Еўропай. У 6 стагоддзі ў складзе Цюркскага каганата. У 8-9 стагоддзях пад назвай Бінкент быў цэнтрам самастойнага ўладання Чач (Шаш). У пачатку 8 стагоддзя заваяваны арабамі. Шмат разоў разбураўся качэўнікамі. У 9-10 стагоддзях у складзе дзяржавы Саманідаў, у канцы 10 — пачатку 13 стагоддзяў — дзяржаў Караханідаў і Каракітаяў. Упершыню пад назвай Ташкент упамінаецца ў 11 стагоддзі. У пачатку 13 стагоддзя Ташкент захапіў шах Харэзма Мухамед II, паводле загаду якога ў 1214 годзе горад разбураны, а жыхары пераселены. У 14 стагоддзі заваяваны Цімурам, ператвораны ў адну з найбуйнейшых крэпасцей Цімурыдаў.

У другой палове 16 стагоддзя далучаны да Бухарскага ханства. У 17-18 стагоддзях захоплены казахамі і калмыкамі. У 1809 годзе ў складзе Какандскага ханства. У 1865 годзе далучаны да Расійскай імперыі, з 1867 года цэнтр Туркестанскага генерал-губернатарства і Сырдар'інскай вобласці. У 1899 годзе да Ташкента пракладзена сярэднеазіяцкая чыгунка.

З 1918 года сталіца Туркестанскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У часы Вялікай айчыннай вайны ў Ташкент была эвакуявана АН БССР, жыў Якуб Колас. Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт скончыў беларускі лінгвіст і перакладчык Аркадзь Мардвілка. У Ташкенцім педінстытуце працаваў беларускі паэт, перакладчык Сцяпан Ліхадзіеўскі. Тут падпісана Ташкенцкая дэкларацыя (1996). З 1993 года ў Ташкенце дзейнічаў беларускі культурны цэнтр «Світанак».

Адукацыя і культура

правіць

Транспарт

правіць

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1897 156 000 [1]
1926 314 000 [1]
1939 556 000 [1]
1959 927 000 [1]
Год Колькасць
1970 1 385 000 [1]
1975 1 595 000 [1]
1987 2 124 000
1997 2 200 000 [2]
Год Колькасць
2014 2 352 900 ± 0 [3]
2017 2 424 100
2018 2 497 900 [4]
2019 2 522 800 [5]
Год Колькасць
2023 2 956 384 [6]

Гарады-пабрацімы

правіць

Памятныя мясціны

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25.
  2. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 631. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 15 ліпеня 2024.
  4. https://stat.uz/ru/press-tsentr/novosti-komiteta/4906-demograficheskaya-situatsiya-5
  5. https://stat.uz/uploads/docs/dem_mart_2019_ru.pdf
  6. https://citypopulation.de/en/uzbekistan/admin/UZ26__toshkent_shahri/
  7. https://dniprorada.gov.ua/uk/articles/item/9756/u-dnipropetrovska-zjavilos-dva-novih-mistapobratima-solnok-ta-zugdidi
  8. https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
  9. https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць