Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец
Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец (1971—1995) — удзельнік Першай чачэнскай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі, памочнік начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі Уральскай ваеннай акругі, старшы лейтэнант.
Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1971 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1995 (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Разведка |
Званне | Старшы лейтэнант |
Часць |
324-ы мотастралковы полк, 34-я мотастралковая дывізія |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 7 мая 1971 года ў Ташкенце. Беларус.
Скончыў 8 класаў сярэдняй школы № 209 г. Ташкента (мікрарён Карасу-1). Пасля вучыўся ў ПТВ. Будучы выдатнікам, меў магчымасць без экзаменаў паступіць ў Ташкенцкі політэхнічны інстытут, аднак у выніку абраў шлях ваеннага. У перыяд з 1989 па 1993 гады вучыўся ў Ташкенцкім вышэйшым агульнаваенным камандным вучылішчы імя У. І. Леніна.
Пасля сканчэння ваеннага вучылішча быў скіраваны для праходжання далейшай службы ў Туркестанскую ваенную акругу.
Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра групы спецыяльнага прызначэння брыгады спецыяльнага прызначэння, намесніка камандзіра роты спецыяльнага прызначэння. У 1994 годзе камандаваў групай спецыяльнага прызначэння асобнай роты спецыяльнага прызначэння Уральскай ваеннай акругі.
18 студзеня 1995 года быў прызначаны памочнікам начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі. Полк быў дыслацыраваны ў Екацярынбургу і рыхтаваўся да адпраўкі ў Чачню. 22 студзеня падраздзяленні 324-га палка прыбылі ў Чачню і размясціліся непадалёку ад сяла Талстой-Юрт. З 23 студзеня Сарагавец прымаў удзел у баявых дзеяннях.
Памёр ад моцнага ранення 15 сакавіка 1995 года ў бітве за мост цераз раку Аргун, размешчанага непадалёку ад сяла Новыя Атагі. Камандаванне 324-га палка хадатайнічала аб прысваенні пасмяротна яму звання «Герой Расійскай Федэрацыі».
Пахаваны ў Ташкенце на Боткінскіх могілках.
У памяць аб Аляксандры ў воінскай часці, дзе ён праходзіў службу, устаноўлены абеліск.
Узнагароды
правіць- Медаль «За адвагу» (20 красавіка 1995 года);
- Званне «Герой Расійскай Федэрацыі» (29 студзеня 1997 года).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец на сайце «Героі краіны»
- Герой Расійскай Федэрацыі Сарагавец Аляксандр Уладзіміравіч(недаступная спасылка) на сайце Ташкенцкага вышэйшага агульнаваеннага каманднага вучылішча імя У. І. Леніна
- Уроки Первой чеченской кампании. Боевые действия 324-го мотострелкового полка в 1995 г.
- Федеральные силы. Убитые, пленные и пропавшие без вести в 1994-96. 324-й мотострелковый полк