Скоп’е

сталіца Рэспублікі Македонія

Скоп’е (макед.: Скопје) — сталіца Паўночнай Македоніі, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.

Горад
Скоп’е
макед.: Скопје
Краіна
Каардынаты
Плошча
225 км²
Вышыня цэнтра
251 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
521 569 чалавек (2005)
Шчыльнасць
2 318 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+389 02
Паштовыя індэксы
1000
Аўтамабільны код
SK
Афіцыйны сайт
skopjeonline.com.mk
(макед.)(англ.)(алб.)
Скоп’е на карце Паўночнай Македоніі
Скоп’е (Паўночная Македонія)
Скоп’е
Скоп’е (Паўночная Македонія)
Скоп’е

Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).

Гісторыя

правіць

Скоп’е ўпершыню ўпамянута Клаўдзіем Пталамеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, якая ў далейшым стала вялікім горадам.

З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп’е. За часам праўлення балгарскага цара Самуіла Скоп’е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку быў пад уладаю Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 года быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).

25-26 кастрычніка 1689 года горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д’Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп’е праз эпідэмію халеры. Горад гарэў цэлых два дні і неўзабаве быў поўнасцю знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп’е зноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 года канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо налета горад займае сербскае войска.

Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп’е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а па яе сканчэнні ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

У Другой Сусветнай вайне Скоп’е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 года балгарскае войска Пета заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944 года.

Пасля вызвалення ад акупантаў (13 лістапада 1944 года) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 года ў 5:17 па мясцовым часе Скоп’е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш як 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца паводле плана японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.

Тэрытарыяльны падзел

правіць

Горад Скоп’е падзелены на 10 абшчын. Па колькасці жыхароў найбольшая абшчына — Газі-Баба (72 617 жыхароў), найменшая — Шута-Арызары (20 800 жыхароў). Па плошчы, найбольшая абшчына — Сарай (229 км²), найменшая — Чаір (3,5 км²). Насельніцтва абшчын Сарай і Чаір пераважна албанскае, а абшчыны Шута-Арызары пераважна цыганскае.[2]

  1.   Цэнтар
  2.   Газі-Баба
  3.   Аэрадром
  4.   Чаір
  5.   Кісяла-Вада
  6.   Бутэл
  7.   Шута-Арызары
  8.   Карпош
  9.   Гёрчэ-Пятроў
  10.   Сарай

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1913 43 331
1921 41 000
1931 68 880
1948 87 654
Год Колькасць
1953 119 134
1961 165 529
1971 312 980
1981 407 455
Год Колькасць
1994 429 964
2002 283 146
2004 386 000
2018 509 900
Год Колькасць
2021 422 540

Адукацыя і культура

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць