Цэнтральнаеўрапейскі летні час
Цэнтральнаеўрапейскі летні час (CEST, англ.: Central European Summer Time) — адна з назваў 2-га часавога пояса. Цэнтральнаеўрапейскі летні час на два гадзіны апярэджвае сусветны адзіны час. Яно выкарыстоўваецца пры пераходзе на летні час (пераклад стрэлак на гадзіну наперад) у большасці еўрапейскіх краін.

Часавыя паясы Еўропы:
Светлыя колеры паказваюць на тое, што ў краіне няма летняга часу: Алжыр, Ісландыя, Расія, Беларусь, Туніс.
сіні | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1) |
блакітны | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) |
чырвоны | Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1) Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2) |
жоўты | Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2) |
хакі | Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2) Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3) |
зялёны | Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3) |
ГеаграфіяПравіць
Наступныя краіны і тэрыторыі выкарыстоўваюць цэнтральнаеўрапейскі летні час паміж 1:00 UTC апошняй нядзелі сакавіка і 1:00 UTC апошняй нядзелі кастрычніка:
- Аўстрыя
- Албанія
- Андора
- Бельгія
- Боснія і Герцагавіна
- Ватыкан
- Венгрыя
- Германія
- Гібралтар
- Данія (метраполія)
- Іспанія (акрамя Канарскіх астравоў)
- Італія
- Ліхтэнштэйн
- Люксембург
- Паўночная Македонія
- Мальта
- Манака
- Нідэрланды (метраполія)
- Нарвегія
- Польшча
- Сан-Марына
- Сербія
- Славакія
- Славенія
- Францыя (метраполія)
- Харватыя
- Чарнагорыя
- Чэхія
- Швейцарыя
- Швецыя
| |||
---|---|---|---|
-12 | -11 | -10:30 | -10 | -9:30 | -9 | -8:30 | -8 | -7 | -6 | -5 | -4:30 | -4 | -3:30 | -3 | -2:30 | -2 | -1 | -0:44 | -0:25 | UTC±0 | +0:20 | +0:30 | +1 | +2 | +3 | +3:30 | +4 | +4:30 | +4:51 | +5 | +5:30 | +5:40 | +5:45 | +6 | +6:30 | +7 | +7:20 | +7:30 | +8 | +8:30 | +8:45 | +9 | +9:30 | +9:45 | +10 | +10:30 | +11 | +11:30 | +12 | +12:45 | +13 | +13:45 | +14 | |||
У некаторых краінах паўночнага* і паўднёвага** паўшар'яў выкарыстоўваецца летні час (DST). |