Кэндзо Тангэ
Кэндзо Та́нгэ[7] (4 верасня 1913 — 22 сакавіка 2005) — японскі архітэктар. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі і структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі» (муніцыпалітэт Токіа, 1952—1957) і стылі «хай-тэк» (штаб-кватэра Fuji Television, 1996).
Кэндзо Тангэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 2005[3][4][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Noritaka Tange[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар інжынерыі[d][6] (1959) |
Член у | |
Узнагароды | |
tangeweb.com (англ.) (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[5] |
Кіраваў перабудовай Хірасімы пасля бамбардзіровак 1945 года і стварэннем Парку міру. Сярод яго работ — каталіцкі сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Алімпійскі цэнтр (абодва — у Токіа, скончаны ў 1964 годзе). Адным з першых выкарыстаў перакрыцці-абалонкі: Алімпійскі цэнтр і сабор Святой Марыі ў Токіа, кангрэс-хол у прэфектуры Эхімэ.
З сярэдзіны 1960-х гадоў у цэнтры інтарэсаў Тангэ і яго архітэктарскія бюро — маштабная гарадская планіроўка (новы цэнтр Скоп'е пасля землетрасення, сталіца Нігерыі Абуджа, дзелавыя кварталы Балонні і Неапалю). Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі (1987).
Праекты
правіць-
Гатэль Grand Prince ў Акасацы, Токіа (1982)
-
Цэнтр OUB, Сінгапур (1986)
-
Плошча UOB, Сінгапур (1992)
-
Будынак Fuji Television у Адайбе, Токіа (1996)
-
Будынак прэфектруры ў Кагаве, Японія (2000)
-
Нацыянальны Банк Македоніі
Зноскі
правіць- ↑ Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ Kenzo Tange
- ↑ Tange Kenzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kenzo Tange // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 23 студзеня 2024.
- ↑ CiNii Dissertations — 2015. Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Шунейка Я. Ф. Та́нгэ Кэндзо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 417—418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́нгэ Кэндзо // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 253. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)