Яўген Феліксавіч Шунейка
Яўген Феліксавіч Шуне́йка (нар. 5 мая 1954, г. Гродна) — беларускі мастацтвазнавец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Яўген Феліксавіч Шунейка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 5 мая 1954 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак, тэарэтык мастацтва, дзеяч мастацтваў, настаўнік |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства[1], art theory[d][1] і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). 3 1980 працаваў у Гродзенскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, з 1986 загадчык аддзела Беларускага фонду культуры. 3 1989 выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў (з 1999 дацэнт, затым прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў).
Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае беларускае мастацтва, у т.л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М. Багдановіч» (1981, Дом-музей М. Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гарадская бібліятэка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў беларускіх народных набіванак канца XIX — пач. XX ст.
Аўтар шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый па праблемах асэнсавання спадчыны беларускіх мастакоў у еўрапейскім кантэксце, па пытаннях асаблівасцей мастацкага аздаблення беларускага тэкстылю, спецыфіцы мастацтва усходніх краін. Удзельнік радыё і тэлевізійных перадачах па праблемах сучаснага беларускага і замежнага мастацтва.
Выбраная бібліяграфіяПравіць
- Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адкрыцці. Мн., 1989.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шунейка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).