Габелен (фр.: gobelin) — адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнаменту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габеленаў выкарыстоўваюць шаўковыя і ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазней сшываюць паміж сабой.

Генрых VIII сядзіць на фоне габелена з выявай дзяржаўнага сімвала

Спярша габелены называлі шпалерамі. У Еўропе таксама распаўсюджана назва арацы або арас[1] (ад фр.: arras па назве горада Арас, дзе ў XIV стагоддзі выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаннем залатой і сярэбранай ніткі).

У XVI стагоддзі ўзнікла слова вердзюра (паходзіць ад фр.: Verdure) — зеляніна, трава, лісце. Спярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.

Слова «габелен» узнікла ў Францыі ў XVII стагоддзі, калі браты Габелены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габелены.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.

Літаратура правіць

  • Габеле́н, шпалера // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 200. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць