Беларускі фонд культуры

беларускае грамадскае аб’яднанне (1987—2024)

Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадская арганізацыя, заснаваная ў красавіку 1987 года з мэтай адраджэння і захавання культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый, мовы, развіцця краязнаўчага руху, прафесійнай і аматарскай творчасці. Спыніў існаванне 5 студзеня 2024 года[1].

Беларускі фонд культуры
Абрэвіятура БФК
Краіна
Адрас Мінск, вул. Траецкая набярэжная, д. 6, 3-і паверх
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта развіццё беларускай культуры
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Кіраўнікі
Старшыня Тадэвуш Стружэцкі
Адказны сакратар Алесь Сачанка
Заснаванне
Дата заснавання 1987
Ліквідацыя
Дата скасавання 5 студзеня 2024
Кіроўны орган Рада
Матчыная арганізацыя Канфедэрацыя творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь
Даччыныя арганізацыі «Краязнаўчая газета»

Дзейнасць

правіць

БФК распрацавана і ажыццяўлялася доўгатэрміновая праграма «Спадчына», мэтай якой была падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Формы яе рэалізацыі — выстаўкі твораў народных майстроў, фальклорныя святы.

Таксама БФК ажыццяўляў наступныя праграмы: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцей», «Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак», «Славутыя імёны Айчыны».

Фонд займазся выдавецкай дзейнасцю, у тым ліку з красавіка 2003 года выдаваў тыднёвік «Краязнаўчая газета».

Кіраванне

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 632. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  • Несцярчук, Леанід. Гісторыя дзейнасці грамадскіх арганізацый Беларусі па ахове помнікаў // Каштоўнасці мінуўшчыны – 8. — Мінск, 2005. — ISBN 985-6523-05-2.