Краязнаўчая газета

Краязнаўчая газета — тыднёвік, які выдаецца з красавіка 2003 года, заснаваны Беларускім фондам культуры. Галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч (з 2022).

«Краязнаўчая газета»
Тып газета
Краіна
Заснавана красавік 2003
Галоўны офіс

На старонках выдання змяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, даследаванні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асобаў, а таксама расповяды пра землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Спасылкі правіць