Скоп’е

сталіца Рэспублікі Македонія
(Пасля перасылкі з Скоп'е)

Скоп'е (макед.: Скопје) — сталіца Паўночнай Македоніі, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.

Горад
Скоп'е
макед.: Скопје
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Skopje landmarks.jpg
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
225 км²
Вышыня цэнтра
270 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
521 569 чалавек (2005)
Шчыльнасць
2 318 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+389 02
Паштовыя індэксы
1000
Аўтамабільны код
SK
Афіцыйны сайт
Скоп'е на карце Паўночнай Македоніі
Скоп’е (Паўночная Македонія)
Скоп’е
Skopje view from Vodno Mountain.jpg

Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).

ГісторыяПравіць

Скоп'е ўпершыню згадана Клаўдзіем Пталамеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, сталую ў дальнейшым вялікім горадам.

З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп'е. Падчас кіравання балгарскага цара Самуіла Скоп'е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку пападаў пад уладу Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).

25-26 кастрычніка 1689 горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д'Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп'е з-за эпідэміі халеры. Горад гарэў цэлых два дня і быў неўзабаве цалкам знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп'е ізноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 г. канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо ў наступным годзе горад займае сербскае войска.

Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп'е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а з яе канчаткам уваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

У Другой Сусветнай вайне Скоп'е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 г. балгарскае войска Пета заняла Скоп'е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944.

Па вызваленню ад акупантаў (13 лістапада 1944 г.) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 г. ў 5:17 па мясцовым часе Скоп'е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца па плане японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.

Адукацыя і культураПравіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

СпасылкіПравіць